Жыццё

Вось ужо 12 гадоў католікі Беларусі маюць магчымасць  удзельнічаць у святой Імшы, якая транслюецца кожную нядзелю ў прамым эфіры Беларускага радыё. Гэта вялікая Божая ласка для хворых людзей і тых, хто жыве далёка ад касцёла. Каб цэлебраваць св. Імшу па радыё, у мінскую архікатэдру прыязджаюць ксяндзы з розных парафій Беларусі і толькі ня­зменным застаецца той, хто тэхнічна дапамагае здзяйсняць гэтую святую справу: Аляксандр Міхайлавіч Хаменка, су­працоўнік Белтэлерадыёкампаніі, інжынер, начальнік участка перасовачных сродкаў. Наш карэспандэнт сустрэлася з Аляксандрам Міхайлавічам адразу пасля нядзельнай святой Імшы ў радыёкласе, пад які абсталявана адно з памяшканняў у мінскай архікатэдры. Ён быў вельмі здзіўлены і сказаў, што ніякай цікавасці для нашага часопіса не мае. І тым не менш нам удалося з ім паразмаўляць.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней