Жыццё

Ксёндз Люцыян нарадзіўся ў Мінску недалёка ад Чырвонага касцёла ў 1914 годзе. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Гродне, дзе ён служыў міністрантам у фарным (цяпер катэдральным) касцёле і цэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў чэрвені 1939 года пасля заканчэння Віленскай вышэйшай мітрапалітальнай духоўнай семінарыі, тэалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя з тытулам магістра тэалогіі. Яго калегамі па вучобе былі кс. Фелікс Карпінскі з Мураванай Ашмянкі, Казімір Тамковіч з Ваўкалаты, Алойзы Тамковіч з Астраўца, Пётр Пупін з Рубяжэвічаў, Юзаф Пошкус з Вільні,  Станіслаў Кучынскі з Шэметава (назва мясцовасці — гэта апошняе месца служэння згаданых святароў альбо месца іх пахавання). Курсавыя калегі, яны кожны год у дзень святарскіх пасвячэнняў збіраліся ў Вострай Браме, дзе цэлебравалі св. Імшу падзякі за дар святарства. 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней