У цемры блукаем,
Бога шукаем,
Думаем, як нам жыць.
Молім нябёсы:
«Маці святая,
Ты нам дапамажы!»
Прыпеў:
Марыя, Ты наша Маці,
Ратуеш нас ад бяды,
Будслаўскае наша шчасце,
Крыніца жывой вады.
Ведаем, Божа,
Як вельмі жорстка
Грэх нас апанаваў,
Але з любові
Ты сваёй Маці
Нас у апеку даў.
Лілія Дарагуш
