***Госця нябесная, дзякуй Табе...
                        Прысвячаецца перэгрынацыі абраза
                        Маці Божай Будслаўскай па сем’ях парафіі

Госця нябесная, дзякуй Табе,
Ты з нам ў радасці і ў журбе.
У нашыя хаты Ты зноў прыйшла
Веру, надзею нам прынясла.

Умацавала ў сэрцах любоў
Да Твайго Сына за Яго Кроў,
Што недарэмна за нас праліў,
Бо так бязмерна нас палюбіў.

Нашай святыні імя дала,
Праз ліхалецці з намі была.
Дапамагла зноў адбудаваць
З руінаў светлай, велічнай стаць.

Людзі ўдзячнымі хочуць быць:
Выйсці насустрач, сэрцы адкрыць
Вечнаму Богу, Тройцы Святой
Будслаўскай Маці, дбайнай такой.

Яднай нас, Маці, адной сям’ёй,
Каб жылі годна ў ласцы Тваёй.
Дарогі нашыя напраўляй,
Каб не зблудзілі з дарогі ў рай.

Хвалу, пашану ад нас прымі,
У нашых сэрцах вечна жыві.
Нашыя хаты не пакідай
І беларускі родны наш край.

                                      Соф’я Церах

                                                                                                                                                                                                                                             

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней