Самая уплывовая Жанчына ў свеце

Паводле сусветнавядомага амерыканскага часопіса «National Geografic», найбольш уплывоваю жанчынаю ў свеце з’яўляецца Маці Езуса. З гэтае прычыны на вокладцы 12-га нумара аднаго з самых папулярных часопісаў, які займаецца геаграфіяй, прыродай і гісторыяй, змешчана выява Марыі.

Як падкрэсліваве Морын Орт, аўтарка артыкула, «Малітва праз заступніцтва Марыі» з’яўляецца глабальным феноменам», які датычыць і пажылых і маладых. У артыкуле згадваецца гісторыя Маці Божай, змешчаная ў Евангеллях, а таксама пазнейшае навучанне Касцёла пра Марыю, у тым ліку рашэнне Сабору ў Эфесе з 431 г. аб тым, каб называць Яе Багародзіцаю. Амерыканскі часопіс нагадвае гісторыю паказу Марыі ў мастацтве і ў найважнейшых Марыйных аб’яўленнях, у тым ліку афіцыйна непрызнаных Касцёлам, як, напрыклад, у Меджугор’і. «National Geografic» піша, што сярод 2000 зафіксаваных аб’яўленняў Ватыкан прызнаў толькі шаснаццаць.

Эмі Джыл Лівайн, выкладчыца ўніверсітэта ў Вандэрбільце, якая займаецца праблемамі юдаізму, сцвярджае, што «гэтак жа, як і Езус з’яўляецца ідэальным мужчынам, так і Марыя з’яўляецца ідэальнай жанчынай». «Марыя — гэта самая беззаганная і самая цнатлівая жанчына ва ўсім свеце», — гаворыць дэкан тэалагічнага факультэта Каірскага ўніверсітэта аль-Азхар у той частцы артыкула, якая датычыць выказванняў з Карана пра Маці Езуса і Яе значэнне ў мусульманскай пабожнасці.

Пераклад з польскай мовы Іны Бігель.

Паводле: http://warszawa.gosc.pl

 

Цэтлікі: Маці Божая

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней