З прывітальнага ліста кардынала Казіміра Свёнтка да ўдзельнікаў юбілейнай урачыстасці ў мінскай архікатэдры, які Яго Эмінэнцыя даслаў са шпіталя
<...> Здалёк я бачу мінскую даўнейшую і цяперашнюю архікатэдру. Бачу катэдру з часоў Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага. Бачу тую, з якой Езусу Эўхарыстычнаму і Яго вернаму слузе сказалі: «Ідзіце прэч! Няма тут для вас месца!»
Я бачу спустошаны інтэр’ер катэдры, па-варварску прыстасаваны для свецкіх мэтаў.
Я бачу прымацаваную да фасада катэдры пабудову, узведзеную для таго, каб закрыць знак прысутнасці Бога сярод жыхароў сталіцы. Бачу групу вернікаў, якія разам са святаром моляцца на прыступках гэтай будынка, іх малітва пранізвае сцены, каб яны разбурыліся, каб паказалася боска-чалавечая рэчаіснасць — святыня!
І сталася тое, чаго так моцна прагнулі жыхары гэтай зямлі, ахрышчаныя ў імя Найсвяцейшай Тройцы. Радуйцеся! Праслаўляйце Божы Провід! Спявайце Te Deum — «Цябе, Бога, праслаўляем, Табе, Пане, хвала вечна...»
Здалёк я бачу архікатэдру ў яе цяперашняй прыгажосці, якая адноўленая на ўзор даўнейшай святыні з дапамогаю сродкаў, што нясе сучаснае дабро цывілізацыі, каб служыць таксама наступным пакаленням.
Я бачу архікатэдру як знак і сімвал аднаўлення Касцёла і грамадства Беларусі ў Хрысце <...>
{gallery}188-2{/gallery}