«Шукайце таго, што ў вышынях!»

17 кастрычніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў зварот паштоўку з арыгінальнай маркай, прысвечаную 

100-годдзю з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Мастаком паштоўкі і спецштэмпеля з’яўляецца Уладзімір Васюк. 

На марцы адлюстраваны біскупскі пастарал. Яе намінал «В» адпавядае тарыфу на перасылку простай паштовай карткі ў межах Рэспублікі Беларусь. На паштоўцы размешчана выява кардынала на фоне касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Пад выяваю — словы з Паслання апостала Паўла да Каласянаў: «Шукайце таго, што ў вышынях» (пар. Клс 3, 1), якія ўспрымаюцца нібы запавет кардынала, пакінуты нам, пілігрымам на гэтай зямлі. 

Наклад паштоўкі — 30 000 асобнікаў. Спецыяльнае памятнае гашэнне адбудзецца 

21 кастрычніка, у 100-ю гадавіну з дня нара­джэння кардынала, на Галоўным паштамце ў Мінску.

Г.Ш.

 

* * *

Святар ад Бога, мужны сведка веры,

Хрыстовы воін і слуга адданы,

нястомны рыцар Беззаганнай Панны,

Вы столькім душам адчынілі дзверы

у Валадарства Божае. Прыгожы

Вы шлях прайшлі служэння і пакуты. 

Любоўю да крыжа прыкуты,

былі Вы чалавекам Божым.

Укрыжаваны за Касцёл цярпеннем,

Вы крыж з Хрыстом пакорна падзялялі

і болем Бога моўчкі праслаўлялі

да гэтага апошняга імгнення, —

наш кардынал, наш пастыр дарагі...

 

 

Крыстына Лялько

21.07.2011 г.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней