24 кастрычніка 2013 г.  кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў мяне душпастырам скаўтаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Хто ж такія скаўты? На гэтае пытанне мы паспрабуем адказаць на старонках часопіса.  Сваю першую прыгоду са скаўтамі я меў падчас пілі­грымкі ў Гудагай. Для мяне скаўты — гэта перш за ўсё магчымасць пошуку Бога разам з моладдзю не толькі ў касцёле, на занятках рэлігіі, але і ў свеце, у якім сённяшняя моладзь жыве, у свеце з яго цяжкасцямі, праблемамі і выклікамі. Таму важна ў такія хвіліны быць разам, побач — і менавіта гэтаму вучыць скаўтынг. Моладзь заўсёды шукае аўтарытэтаў. Як яе завая­ваць? Перш за ўсё — уласным прыкладам. Не тэорыяй, а ўдзелам у тым, чым яна жыве .   Адметна, што святар не з’яўляецца начальнікам, якому неабходна кіраваць асобнай групай. Святар — гэта чалавек, які перш за ўсё ўласным прыкладам робіць тое, да чаго быў пакліканы, — абвяшчае Евангелле.  Ён павінен быць заўсёды побач — раздзяляць радасць, супольна пераадольваць перашкоды, быць сведкам Хрыста не толькі ў цэлебрацыі Імшы ці ўдзяленні сакрамэнтаў. Толькі так можна здабыць давер тых, хто ідзе побач з ім. Ксёндз Міхал Бубен  

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней