Прапануем малітвы да Крыві Хрыста, спадзяемся, што яны будуць садзейнічаць вашаму духоўнаму ўзбагачэнню, а таксама наблізяць да Бога і бліжняга.
Святы Айцец Ян Павел ІІ пісаў: «Гэтая Кроў сведчыць пра бясконцую любоў Айца і Яго Сына Езуса Хрыста, пра любоў да вас і да ўсіх людзей; яна з’яўляецца крыніцаю самай вялікай радасці… яна дае звышнатуральную моц, што патрэбна для таго, каб распачаць новае жыццё».
Сем ахвяраванняў Крыві Хрыста
(традыцыйная версія)
1. Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары, — дзеля хвалы Імя Твайго, дзеля прыйсця Валадарства Твайго і дзеля збаўлення ўсіх душаў.
В.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
В.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Усе: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
2. Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары, — за развіццё Касцёла, за Святога Айца, біскупаў, святароў, законныя супольнасці і за асвячэнне Божага народа.
В.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
В.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Усе: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
3. Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары, — за навяртанне грэшнікаў, каб умілавана было Тваё Слова, і за еднасць усіх хрысціянаў.
В.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
В.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Усе: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
4. Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары, — за тых, хто кіруе дзяржавамі, за хрысціянскія звычаі ў грамадскім жыцці, за спакой і справядлівасць паміж народамі.
В.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
В.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Усе: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
5. Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары, — за асвячэнне працы і цярпенняў, за бедных, хворых, засмучаных і за ўсіх тых, хто прасіў нас аб малітве.
В.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
В.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Усе: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
6. Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары, — за нашы духоўныя і зямныя патрэбы, за нашых родных і дабрадзеяў, а таксама за нашых непрыяцеляў.
В.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
В.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Усе: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
7. Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары, — за тых, хто сёння адыдзе да вечнага жыцця, а таксама за душы, якія церпяць у чыстцы, каб яны навечна паядналіся з Хрыстом у хвале.
В.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
В.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Усе: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
На заканчэнне дадаецца:
Няхай будзе праслаўлена Кроў Езуса цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
З малітоўніка «Адкупіў Ты нас, Пане, сваёю Крывёю»,
падрыхтаванага Сёстрамі Адаратаркамі Крыві Хрыста.
Выдавецтва “«Pro Christo», 2003 г.

