Ідэальная праца — тая, на якую чалавек ходзіць з радасцю і не адчувае стомы. Аднак у жыцці звычайна інакш. Як знайсці ў сабе сілы для працы? На дапамогу прыходзіць св. Юзаф. Яго магутная падтрымка можа сапраўды змяніць наша жыццё.
Перш за ўсё памятайце, што малітва да св. Юзафа не ставіць яго нароўні з Богам. Гэта менавіта Бог удзяляе нам розныя ласкі, а святыя, знаходзячыся побач з Ім, могуць эфектыўна прасіць Яго ў нашых інтэнцыях. Пан Бог вельмі любіў св. Юзафа і давяраў яму — св. Юзаф нёс адказнасць за Езуса і быў Яго зямным апекуном. Таму вельмі шмат просьбаў веруючыя скіроўваюць менавіта да гэтага святога.
Хвалебны святы Юзэфе, прыклад для усіх працуючых, выпрасі для мяне ласку, каб я працаваў у духу пакаяння, з мэтаю ўміласціўлення Бога за мае шматлікія грахі; каб я працаваў сумленна — хутчэй з пачуцця доўгу, чым дзеля свайго задавальнення; каб я працаваў з радасцю, з удзячнасцю Богу і ганарыўся тым, што магу праз працу развіваць атрыманыя ад Бога дары; каб я працаваў спакойна, цярпліва, па меры сваіх сілаў, захоўваючы парадак і не адступаючы перад стомленасцю і цяжкасцямі; каб я працаваў перш за ўсё з чыстай інтэнцыяй, забываючы пра сябе і няспынна памятаючы пра смерць і пра тое, што павінен буду зрабіць справаздачу за страчаны час, за змарнаваныя таленты, за тое, што сыходзіў з добрага шляху, за пусты гонар у поспеху, вельмі шкодны ў Божых справах.
Усё дзеля Езуса, усё праз Марыю, усё па тваім прыкладзе, о святы патрыярх Юзэфе! Няхай гэта будзе маім дэвізам у жыцці і ў хвіліну смерці. Амэн.