Малітва да святога арханёла Міхала падчас эпідэміі

Малітва да святога арханёла Міхала падчас эпідэміі

Святы арханёле Міхале, ты прыходзіш да нас з цудадзейнай пячоры аб’яўленняў. Гэта ты паспяшыў на дапамогу жыхарам Італіі падчас эпідэміі чумы. Узглянь на хворых ва ўсіх краінах свету, а таксама ў нашай Айчыне. Выпрасі ласку ў Пана Езуса, каб яны выздаравелі, а ўсіх нас захавай ад заразы. Падтрымай лекараў і тых, хто апякуецца хворымі, сваім святлом і моцаю. Ты — блізкі давераны арханёл Святога Бога. Таму мы вельмі спадзяёмся на тваё дзейснае заступніцтва і дапамогу. Амэн.

 

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней