Вяночак за святароў
1. Найдаражэйшы Езу, паглыбляюся ў Тваё Сэрца, поўнае любові, і даручаю Табе Святога Айца і біскупаў.
Пасля кожнай просьбы паўтараем:
«Ойча наш…»
Праз заступніцтва святога Яна Марыі Віянэя дай сваім святарам сэрца, падобнае да Твайго Сэрца.
Езу, ціхі і пакорны сэрцам, учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі.
2. Найдаражэйшы Езу, паглыбляюся ў Тваё Сэрца, поўнае любові, і даручаю Табе святароў, стомленых працаю.
3. Найдаражэйшы Езу, паглыбляюся ў Тваё Сэрца, поўнае любові, і даручаю Табе святароў, якіх пераследуюць.
4. Найдаражэйшы Езу, паглыбляюся ў Тваё Сэрца, поўнае любові, і даручаю Табе спаведнікаў і духоўных кіраўнікоў.
5. Найдаражэйшы Езу, паглыбляюся ў Тваё Сэрца, поўнае любові, і даручаю Табе місіянераў і рэкалекцыяністаў.
6. Найдаражэйшы Езу, паглыбляюся ў Тваё Сэрца, поўнае любові, і даручаю Табе хворых і пажылых святароў.
7. Найдаражэйшы Езу, паглыбляюся ў Тваё Сэрца, поўнае любові, і даручаю Табе святароў, якія церпяць розныя спакусы.
8. Найдаражэйшы Езу, паглыбляюся ў Тваё Сэрца, поўнае любові, і даручаю Табе святароў, якія перажываюць крызіс свайго паклікання.
9. Найдаражэйшы Езу, паглыбляюся ў Тваё Сэрца, поўнае любові, і даручаю Табе дыяканаў, клерыкаў і ўсіх, хто пакліканы да Твайго служэння.
На заканчэнне:
«Хвала Айцу…» (3 разы).
Святы Ян Марыя Віянэй, маліся за нас.

Малітва св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
О Езу, Спрадвечны Найвышэйшы Святар! Захавай сваіх святароў у апецы Твайго Найдаражэйшага Сэрца, дзе ніхто не можа ім пашкодзіць. Захавай незабруджанымі іх намашчаныя далоні, якія штодзённа дакранаюцца да Твайго святога Цела. Захавай чыстымі іх вусны, якія акрапляюцца Тваёю Найдаражэйшаю Крывёю. Захавай чыстымі іх сэрцы, пазначаныя цудоўнаю пячаткаю Твайго святарства. Учыні, каб яны ўзрасталі ў любові і вернасці Табе, барані іх ад сапсаванасці і дэградацыі свету. Разам з моцаю перамянення хлеба і віна ўдзялі ім таксама моц перамянення сэрцаў. Благаславі іх працу, каб яна давала шчодры плён. Няхай душы, якім яны служаць, будуць для іх суцяшэннем тут, на зямлі, а таксама вечнаю каронаю ў будучым жыцці. Амэн.
Малітва св. Яна Марыі Віянэя
Люблю Цябе, о мой Божа, і маё адзінае прагненне — любіць Цябе ажно да апошняга ўздыху ў маім жыцці. Люблю Цябе, о мой Божа, бязмежна добры, і лепш мне памерці, любячы Цябе, чым жыць без любові да Цябе. Люблю Цябе, Пане, і адзіная ласка, аб якой я прашу Цябе, — любіць Цябе вечна. Божа мой, паколькі мой язык не здольны кожную хвіліну гаварыць пра тое, што я люблю Цябе, хачу, каб маё сэрца паўтарала Табе гэта пры кожным маім уздыху. Люблю Цябе, мой Боскі Збаўца, бо Ты быў укрыжаваны за мяне і падтрымліваеш мяне на крыжы з Табою. Божа мой, учыні, каб я, паміраючы, любіў Цябе і адчуваў, што люблю Цябе. Амэн.
Малітва Бэнэдыкта XVI
Марыя, Ты падтрымлівала першую супольнасць, дзе ўсе «аднадушна трывалі ў малітве» (Дз 1, 14). Звяртаемся да Цябе, каб Ты дапамагала Касцёлу станавіцца для сучаснага свету іконаю Найсвяцейшай Тройцы — красамоўнага знаку любові Бога да ўсіх людзей. Заступайся за нас, каб сярод хрысціянскага люду хапала слугаў Божай радасці — святароў, якія ў еднасці з біскупамі будуць верна абвяшчаць Евангелле і цэлебраваць сакрамэнты, клапаціцца пра Божы народ і евангелізаваць усё чалавецтва.
Няхай таксама павялічваецца колькасць кансэкраваных асобаў, якія пойдуць супраць цячэння, выконваючы евангельскія парады ўбоства, чыстасці і паслухмянасці, і якія будуць па-прароцку сведчыць пра Хрыста і пра Яго вызваленчае пасланне збаўлення. Амэн.

