Літанія на Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі

Ва ўрачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі молімся праз Яе заступніцтва словамі літаніі, якая прызначаецца для прыватнага чытання.


Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,– змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,                   
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзіны Божа, – змілуйся над намі.


Дачка з пакалення Давіда,– маліся за нас.
Хвала і Аздоба бацькоў Тваіх,
Ружа паміж церняў,
Галубка Беззаганная,
У сённяшні дзень народжаная,
Галіна Аарона,
Новая Зорка Якубава,
Трон Саламонаў,
Зорка ранішняя, – маліся за нас.

Ад усялякага граху – сцеражы нас заступніцтвам Тваім.
Ад усялякіх пастак д’ябла
Ад ілжывых настаўнікаў
Ад вечнай згубы – сцеражы нас заступніцтвам Тваім.

Праз Твае народзіны– выбаў нас заступніцтвам Тваім.
Праз святло Твайго розуму
Праз дасканаласць ласкаў, якімі адарыў Цябе Бог,
Праз гарачую любоў Твайго сэрца
Праз радасць, якую Ты прынесла ўсяму свету, – выбаў нас заступніцтвам Тваім.


Мы, грэшныя,– Цябе просім, выслухай нас.
Каб з паўнаты Тваёй дасканаласці нас адарыць мела ласку,
Каб у хвіліну смерці нашай на дапамогу прыйсці мела ласку,– Цябе просім, выслухай нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,– даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш    на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,– змілуйся над намі.

Усемагутны Божа, мацярынства Найсвяцейшай Панны стала пачаткам нашага збаўлення, дай слугам Тваім ласку, каб свята Яе нараджэння ўмацавала нас у спакоі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.


Надрукавана ў часопісе "Ave Maria" № 9(125) 2005 г.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней