Літанія да святога Леанарда, апекуна вязняў
23.04.2021|Літаніі

Святы Леанард, манах і пустэльнік, з’яўляецца асаблівым апекуном вязняў, бо ён адведваў іх і суцяшаў у зняволенні. Многіх з іх, нявінна асуджаных, занадта жорстка пакараных або тых, хто ўжо выправіўся, кароль вызваляў па просьбе святога Леанарда. Многія зняволеныя, якіх ён ніколі не бачыў, цудам вярнулі сабе волю праз яго заступніцтва і са слязьмі ўдзячнасці прыходзілі да яго, каб пакласці кайданы да яго ног.


Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзіны Божа, — змілуйся над намі. 

Святы Леанард, верны слуга Марыі, — маліся за нас.
Святы Леанард, узор апостальскай беднасці,
Святы Леанард, айцец бедных,
Святы Леанард, сярод бедных прыхільнік найбольшай беднасці,
Святы Леанард, прыклад пакоры,
Святы Леанард, адданы слуга не часовых каралёў, а сапраўднага Валадара,
Святы Леанард, вялікі прыхільнік адзіноты і нямогласці,
Святы Леанард, змагар у збаўленні людскіх душаў,
Святы Леанард, нястомны руплівец дзеля ратунку бліжняга,
Святы Леанард, верны абаронца вязняў,
Святы Леанард, дзейсны прапаведнік Хрыста сярод няверуючых,
Святы Леанард, Божы муж, які словам і прыкладам вёў да любові Хрыста,
Святы Леанард, які напоўніў Божым словам краіны,
Святы Леанард, мужная падтрымка ў навале спакусаў свету,
Святы Леанард, дзейсны заступнік жанчын, якія нараджаюць у пакутах,
Святы Леанард, слынны незлічонымі цудамі ў жыцці і пасля смерці,
Святы Леанард, які праз сваю веру панаваў над сіламі пекла,
Святы Леанард, клапатлівы абаронца ад усіх хваробаў,
Святы Леанард, апякуне і дабрадзей тых, хто цябе верна ўшаноўвае, — маліся за нас.

Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,  — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,  — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,  — змiлуйся над намi.

С.: Малiся за нас, святы Леанард.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых. 

Молімся: Божа, Ты адарыў св. Леанарда цудадзейнай сілай вызвалення вязняў з кайданаў. Праз яго заступніцтва і яго заслугі мы просім Цябе: выбаві нас ад путаў граху і назаўжды захавай ад рабства злога духа. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней