Тры Вяночкі да церпячага Хрыста
05.04.2019|Вяночкі

Прапануем вашай увазе тры малітвы на ўшанаванне пакутаў Пана нашага Езуса Хрыста. Гэтыя тры Вяночкі будуць добраю дапамогаю ў перажыванні Вялікага посту, а таксама ў малітве-перапрашэнні.


Вяночак да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста
(Чытаецца на ружанцы)

У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

На вялікіх пацерках:
О Езу, абмый свет сваёй Найсвяцейшай Крывёю! Змый увесь грахоўны бруд і аднаві свет праз Духа Святога.

На малых пацерках:
О мой Езу, дай прабачэнне і міласэрнасць праз заслугі Тваёй Найдаражэйшай Крыві.

Вяночак да Найсвяцейшых Ранаў Пана Езуса
(Чытаецца на ружанцы)

О Езу, Боскі Адкупіцель, будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету. Амэн.
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, — змілуйся над намі і над усім светам. Амэн.
Змілуйся над намі, Езу, у небяспеках, якія нам пагражаюць, абарані нас сваёй Найдаражэйшай Крывёю. Амэн.

Ойча Спрадвечны, акажы нам міласэрнасць праз Кроў Езуса Хрыста, Сына Твайго Адзінага, просім Цябе, акажы нам міласэрнасць. Амэн. Амэн. Амэн.

На вялікіх пацерках:
Ойча Спрадвечны, ахвярую Табе Раны Пана нашага Езуса Хрыста, каб загойваліся раны нашых душаў.

На малых пацерках:
О мой Езу, дай прабачэнне і міласэрнасць праз заслугі Тваіх Святых Ранаў.

Малітва на заканчэнне (чытаецца 3 разы):
Ойча Спрадвечны, ахвярую Табе Раны Пана нашага Езуса Хрыста, каб загойваліся раны нашых душаў.

Вяночак на ўшанаванне 15-ці мукаў Пана Езуса ў цямніцы
(Чытаецца на ружанцы)

Ойча Нябесны, ахвярую Табе ўтоеныя мукі, якія Пан Езус выцерпеў у ноч перад сваёю смерцю, каб перапрасіць за грахі мае і ўсяго свету.

На вялікіх пацерках:
Наймілейшы Езу, прымі сціплы дар маёй любові, якім я прагну Цябе суцешыць.

На малых пацерках:
О мой Езу, люблю Цябе і ўшаноўваю за мукі, якія Ты выцерпеў у цямніцы, і за Тваю пралітую Кроў.

На заканчэнне (3 разы):
Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі.


Надрукавана ў часопісе «Ave Maria», №3 (180), 2010 г.
Ілюстрацыя: Сяргей Радкевіч

 

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней