Асноўная тэма нумара надзвычай актуальная: «Шануй бацьку свайго і маці сваю». Чацвёртая запаведзь, якую кожны вернік ведае, але ці заўсёды належна выконвае? Пра гэта ідзе гаворка ў часопісе.
З гутаркі з валанцёрам Арцёмам Ткачуком, які працуе цяпер у Камеруне, чытачы даведаюцца шмат цікавага пра гэтую краіну і пра жыццё сваіх равеснікаў у ёй. Напэўна ж, цікава ім будзе пачытаць і пра тое, чым жывуць іхнія равеснікі ў Беларусі, напрыклад, як яны наведваюць дзіцячы прытулак, робяць іншыя карысныя справы.
Часопіс пазнаёміць чытачоў з вынікамі конкурсу «Мая малітва». Адначасна аб’яўлены новы цікавы конкурс.
Словам, чытайце «Маленькі рыцар Беззаганнай»! А таксама станавіцеся яго аўтарамі!