Гэта вялікая таямніца веры

Прысутнасць Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце — гэта, безумоўна, вялікая таямніца веры, якая сведчыць пра Яго Боскую сутнасць. Жывы і сапраўдны, прысутны у постацях хлеба і віна і праз паслугу святара даступны нам у любы момант. Гэта нешта неверагоднае, што Бог так моцна ўваходзіць у жыццё чалавека, што яднае ў чалавеку звычайны свет з звышнатуральным Божым святлом. Мы гаворым, што гэта нечувана, і выклікае трымценне «misterium tremendum», бо найвышэйшы Бог, Стварыцель неба і зямлі стаў настолькі дасягальным, што кожны можа да Яго дакрануцца і ўзяць сабе, і захапляльна «misterium fascinosum», тое, што гэты Бог, які збаўляе, ёсць міласэрная Любоў і самы лепшы Айцец. Гэтыя дзве таямніцы можна спазнаць падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Яны былі таксама досведам паўсюднага Касцёла, калі ў мінулагодняе свята Божага Цела ў Італіі, 2 чэрвеня, кіраўнік урачыстасці папа Францішак укленчыў перад Езусам Эўхарыстычным. Кожны жэст і кожнае слова Святога Айца сведчылі аб веры ў прысутнасць Пана Езуса. Набажэнства адарацыі з’яднала тады ўвесь каталіцкі свет ва ўшанаванні Найсвяцейшага Сакрамэнту — падобныя набажэнствы адбываліся ў той самы час у касцёлах па ўсім свеце. Такая адарацыя і хвала належаць Богу, Збаўцу свету, і павінны узрушыць усіх нас, прынесцідасць усведамленне таго, што толькі Пана Бога мы павінны такім чынам ушаноўваць і праслаўляць.

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту мае трынітарнае вымярэнне: праз эўхарыстычныя знакі яна яднанае свет з Богам Айцом, Богам Сынам і Богам Духам Святым. Яна паказвае чалавеку ўвесь патэнцыял створанай рэчаіснасці і тое, што «conservatio mundi est continua creatio» (захаванне існавання свету з’яўляецца бесперапынным тварэннем). Праз Эўхарыстыю мы як бы дакранаемся да Бога. Толькі Ён дае нам, істотам па сваёй сутнасці адзінокім у сусвеце, вынікаючую з веры ўпэўненасць у сабе, пачуццё ўласнай вартасці. «Не ведае спакою сэрца чалавека, пакуль не спачне ў Богу», — казаў св. Аўгустын.

Адарацыя з’яўляецца для чалавека вялікім адхланнем і духоўнаю гасцінаю ў Богу. Гэта той момант, калі прыходзіць усведамленне таго, што Езус павінен займаць вядучую ролю ў нашым жыцці — не толькі ў духоўных, але і ва ўсіх штодзённых абавязках, — што мы павінны быць захопленыя ім. Паэзія, спеў, медытацыя — усё гэта набліжае нас да Езуса Эўхарыстычнага падчас адарацыі і адкрывае на Яго святую прысутнасць. Гэта Ён будуе Касцёл, які паўстае перад Ім са сваёю вераю і адкрывае нас на Божую таямніцу.

Езус заўсёды любіць усіх нас, хоць мы вельмі часта не заўважаем і недаацэньваем Яго любові. Гэта вялікі грэх хрысціянства ў Еўропе і ў свеце, калі вызнаўцы Хрыста не заўважаюць Яго, не разумеюць любові Бога да чалавека.

Таму надзвычай хвалюючай была для ўсяго Касцёла згаданая адарацыя Езуса Эўхарыстычнага з папам Францішкам. Было адчуванне, што Святы Айцец здзяйсняе глабальнае ўшанаванне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Безумоўна, імпульсам для гэтага паслужыў Год веры, які мы тады перажывалі  ў Касцёле. Адарацыя ў такім маштабе была добраю нагодаю, каб у адзін час католікі ўкленчылі перад белаю Гостыяй і сказалі Езусу сваё «дзякуй» за ўсё, што пастаянна атрымліваюць ад Яго. Здавалася, што Езус, пра якога мы забываемся, не толькі даў нам усяго сябе, але і паабяцаў: «Не пакіну вас сіротамі» (Ян 14, 18), і паслаў Духа, які павінен быць нашаю сілаю. Прабыванне штодня з Езусам, карыстанне дарамі Духа Святога гаворыць нам пра тое, што жыць трэба Евангеллем і ўсім тым, што Езус пакінуў нам як свой тэстамэнт,  тым, што знаходзіцца ў Эўхарыстыі і малітве. Эўхарыстыя мяняе жыццё хрысціянаў і робіць людзей лепшымі. Жыць Эўхарыстыяй — доля святых людзей. Гэта ўпарадкаванае жыццё, угрунтаванае на Евангеллі і хрысціянскіх каштоўнасцях. Калі жывеш у пастаяннай прысутнасці Бога і ў святле Евангелля, то ўсе справы становяцца відавочнымі, няма сумніўных. Гэта датычыць і жыцця асобных людзей, і ўсіх грамадстваў. Эўхарыстыя фармуе высакароднасць, усталёўвае грамадскі лад — у такім выпадку Езус кіруе нашым жыццём.

Якім красамоўным быў спосаб правядзення эўхарыстычнага набажэнства Святым Айцом Францішкам: вялікі роздум, вялікая любоў да Найсвяцейшай Гостыі, поўная адданасць Езусу Эўхарыстычнаму... Свету патрэбна такое ўзіранне ў Езуса ў Эўхарыстыі. Тады ён убачыць яўны позірк Бога, які прыглядаецца да чалавека з любоўю, адкрывае для яго сваё Божае Сэрца і благаслаўляе яго. Няхай наша рэлігійная свядомасць будзе цалкам   эўхарыстычнаю, альбо такой, якая трывае заўсёды і з’яўляецца адказам любові на Божую любоў да чалавека.

Ксёндз Ірэнэуш Скубісь

Пераклад з польскай мовы Іны Ламакі.
Паводле: «Niedziela» ад 15.06.2014

  

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней