Мая душа — здарожаны вандроўнік
На ўскраечку мінулага стагоддзя,
Дзе ўсё яшчэ ў спакоі і лагодзе —
Шчыруе мама і цвіце бульбоўнік,

Налівы напаўняюцца жывіцай
І падаюць зняможана ў разоры,
Бы высмяглыя жнівеньскія зоры
Шукаюць паратунку у крыніцах.

Над Сэрваччу плыве касцёл у вечнасць
Пад ветразем апекі Маці Божай.
Яе святы абраз у хаце кожнай,
Яе прысутнасць — сціпласць і сардэчнасць.

Аргана гукі — галасы жывыя,
Дзядоў унебаўзятых успамін,
Гармонія стагоддзяў і хвілін,
Адвечнага суладдзя панятыя...

Не пакідай мяне, анёл-ахоўнік,
На ўскраечку забытага стагоддзя,
Дзе тужыць аб палёце і свабодзе
Мая душа, здарожаны вандроўнік.

                                            Ірына Саматой

                                                                                                                                                                                                                                   

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней