* * *
— Мяне завуць Ала. Прымала ўдзел у першай пілігрымцы. Нас тады было 9 чалавек: пробашч Уладзіслаў, пані Івона і альпіністы, праўда, не маладыя, а ў паважаных гадах.
На посце (без ежы, толькі пілі ваду) ішлі трое, а турысты неслі з сабою розныя кансервы, хлеб ды іншую ежу. Але на трэці дзень іх ужо зацікавіла пазіцыя тых, хто пасціўся. Сталі задаваць пытанні, разважаць.
Ала
{gallery}2013-04{/gallery}
* * *
— Была ў першай пілігрымцы. Трое — ксёндз пробашч Уладзіслаў, фатограф Ала і я трымалі чысты пост (ужывалі толькі ваду). У складзе гэтай групы былі нават і не хрышчоныя людзі. Адзін мужчына сказаў, што ён — няверуючы. З намі былі альпіністы, яны неслі кансервы, хлеб, каву. Усё неслі з сабою, як маленькія вярблюды. Начавалі там, куды паспявалі дайсці. Спалі пад кусцікамі альбо каля вады. Адзін раз усю ноч муляў нейкі камень, а раніцай высветлілася, што гэта былі старыя могілкі...
У другі раз начавалі каля возера. Там плавалі лебедзі, пара дарослых і сем птушанят. Мы папрасілі ў турыстаў хлеба, сталі падзываць птушак і карміць. Пры гэтым стварылі шмат шуму. Лебедзю, які назіраў за намі, відаць, надакучыў наш вэрхал каля яго малых і ён выйшаў на бераг да нас з сыканнем. З самым суровым выглядам проста прагнаў ад вады, абараняючы спакой сваёй сям’і. Вось бы так усе мужчыны клапаціліся пра свае сем’і!
Яшчэ цікавае назіранне было. У адной жанчыны з-за грыжы балела спіна. У другога чалавека быў высокі ціск. Але яны ішлі далей. А перад Будславам усе болі зніклі.
Калі прышлі да храма, Ала, наш фатограф, дала кветкі чалавеку, які напачатку гаварыў, што ён няверуючы, і сказала яму: «Возложите!» Паклаў той пілігрым кветкі да Маці Божай Будслаўскай, а ў самога — слёзы на вачах...
Падчас маёй першай пілігрымкі сын абараняў доктарскую дысертацыю, і я малілася за яго... Потым пачула, што за 20 гадоў гэта была самая лепшая абарона. З тае пары кожны год, нягледзячы на свой узрост, адпраўляюся ў пілігрымку, бо маё жыццё вельмі цесна звязана з Касцёлам.
Я самы шчаслівы чалавек на Зямлі, бо тут, зараз, побач са мною, травы, рамонкаў многа, у душы спакой, і радасць перапаўняе сэрца.
Пані Івона
(у сёмай пілігрымцы
падчас кароткага адпачынку на ўскрайку лесу)
* * *
— Чудесно!!! Нет слов!
Надеюсь на встречу в следующем году.
Апанасевіч Іван Віктаравіч,
г. Маладзечна
* * *
— Первый раз в пилигримке. Благодаря ей начинаю понимать, что есть другая жизнь, без суеты, без агрессии и зла.
Сэрца напоўнена радасцю, як ніколі, таму што ўбачыў столькі моладзі, якая хоча жыць з Хрыстом.
Станевіч Віктар Іванавіч, г.Мінск
(вось так нязмушана чалавек успамінае родную мову: першая думка па інерцыі — на рускай, а потым — на той, на якой заўсёды з намі прамаўляе ў пілігрымцы ксёндз)
* * *
А цяпер паслухаем жанчыну, адну з ветэранаў, якой наш кіраўнік падзякаваў за выдатнае выкананне маршрута і падараваў прыгожыя палявыя кветкі.
— Гэта мая шостая пілігрымка. Падчас першых вельмі хвалявалася, бо адказвала за маршрут.
У трэцяй маёй пілігрымцы са мной здарыўся цуд: калі ляжала крыжам перад Матачкай Божай Будслаўскай — аздаравілася.
Цяпер іду ў пілігрымку з падзякай Пану Богу і Маці Божай за ўсе даброты, якімі Яны адорваюць маю сям’ю.
Спадзяюся на Божае натхненне і надалей, каб ісці ў пілігрымку.
Дубовік Анна-Аліна, г. Мінск
* * *
— Ідучы ў пілігрымку першы раз шэсць гадоў таму, я вельмі баялася. Але знайшла ў сабе сілы пераадолець страх і пайсці. Потым зразумела, што, пражыўшы каля паўвеку на зямлі, я не ведала сябе.
Дзякую Богу — ужо шосты год маю магчымасць ісці, маю сілы і натхненне, маю любоў да Маці Божай, і гэтая любоў з кожным годам узрастае і дапамагае ўвесь год потым працаваць, клапаціцца за сваю сям’ю, дапамагаць, чым магу, людзям. І трываць да наступнай пілігрымкі.
Галіна, г. Мінск
* * *
— В пилигримках я была не один раз. Но постная, на воде — впервые. Я пошла сознательно, понимая, что будет нелегко.
Однако в своей семье мне хочется с Божьей помощью многое исправить. Придя в санктуарий Матери Божьей Будславской, почувствовала, что Святая Мария и Иисус слышат мои молитвы, что моё сердце открывается навстречу Небу.
Огромная благодарность ксендзу пробощу Владиславу за жертвенное служение Богу и ближнему.
Валентина
* * *
— За время пилигримки было пережито много тяжёлых моментов и приобретено много полезных уроков. Я ещё больше сдружилась со своими знакомыми и ещё лучше их стала понимать.
Теперь я ценю еду, воду и землю. Раньше я не совсем понимала, насколько они важны для человека.
Алёна
* * *
— Мне вельмі спадабалася пілігрымка. Многа уражанняў. Вельмі палюбіла ваду.
Сафія
* * *
— Дзякуй Богу за гэтую пілігрымку, бо можна памаліцца ў цішыні, а ісці так лёгка, як на крылах ляціш (хаця бываюць і сцёртыя ногі).
Вольга
* * *
— Усе мы хочам наблізіцца да Бога, але ўвесь час забываем, што ў яго не было канапы. Вельмі добра, што мы хоць крышку змаглі дакрануцца да жыцця Хрыста.
Па дарозе мяне ўкусіў клешч. Божым провідам я патрапіла ў Мінск у траўмапункт. Мяне вельмі ўразілі людзі, якія сядзелі ў чарзе. Яны ўсе былі пакусаныя кляшчамі: хто ў сваім агародзе, хто ў ягадах у лесе, а хто на адпачынку, з’еўшы шашлык. Калі нехта ў мяне запытаў, дзе мяне ўкусіў клешч, я не ведала, што і адказаць, толькі паціснула плячыма.
Калі прыехалі мой муж з дачкой, пачалі мяне абдымаць, пытацца, як сябе адчуваю. Даведаліся, што прывёз кс. Уладзіслаў. Людзі на нас глядзелі неяк разгублена, так і не разумеючы, адкуль я. А мне было вельмі весела (гэта здзівіла нават маіх сямейнікаў).
Калі прыехалі дахаты, адразу захацелася вярнуцца да сваіх пілігрымаў. І якраз у гэты момант патэлефанаваў мой сын і прапанаваў завезці мяне ў 5 гадзін раніцы ў вёску Стайкі, дзе прыпынілася наша група.
Калі адкрыла халадзільнік, хуценька яго і закрыла, бо зусім не хацелася есці. Нават пашкадавала сваю сям’ю, бо ім трэба сілкавацца.
Яшчэ адзін невялікі цуд з маіх назіранняў. Днём па дарозе ішла і думала, што я магу выкласці з сваёй сумкі, каб было лягчэй ісці. На невялікім прыпыначку стаўлю сумкі на зямлю. Тут падыходзіць ксёндз Уладзіслаў і пытаецца, ці ёсць у мяне кніжка ў жоўтай вокладцы, і кажа, што ў Будславе ён мне яе верне. З якой радасцю я аддала гэту самую тоўстую кніжку з маёй сумкі! І стала дзякаваць Богу, што Ён так паклапаціўся пра мяне.
Я — праваслаўная хрысціянка, але Бог — адзіны, і Ён сказаў усіх людзей любіць і паважаць. Таму я з вялікай радасцю пайшла ў гэтую пілігрымку з католікамі і вельмі задаволеная.
Любоў да Бога, да ўсіх, хто нас прымаў на начлег, так перапаўняла сэрца, што фізічных цяжкасцяў я амаль не памятаю. Калі на нагах з’явіліся мазалі ў першы вечар, зразумела, што гэта ад шкарпэтак. Вырашыла іх не здымаць, каб праз боль наблізіцца да страсцяў Хрыстовых. Але, калі раніцай паглядзела на свае ногі, убачыла, што мае мазалі прайшлі і больш іх не было ўсю дарогу!
Праз давер Богу, праз любоў да Яго мы адчуваем такую вялікую падтрымку ўвесь час. Да наступнай пілігрымкі я буду маліцца за жанчын-пілігрымак, каб менш бралі з сабой рэчаў, якія адцягваюць увагу ад малітвы (тэлефоны, фены, касметыку, бігудзі, манікюрныя наборы).
Дзякуй Богу за ўсё!
Алена, г. Мінск
* * *
— Я прыехала з Ваўкавыска. У посную пілігрымку мяне запрасілі пані Алена і пані Ірына, якія належаць, як і я, да малітоўнай групы Маці Божай Супакою, якую ўзначальвае ксёндз Алег з касцёла св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска.
Доўгі час вагалася, куды пайсці: у Тракелі, што ў Гродзенскай дыяцэзіі, ці ў Будслаў у посную пілігрымку. Перамагла посная. Баялася трохі, бо чысты пост практыкую толькі па пятніцах, часам і ў сераду. Больш за два дні запар чыстага посту ў сваёй хрысціянскай практыцы не мела.
Ішла з інтэнцыямі, важнымі для мяне (асабістымі). Вельмі спадабалася, што мы ішлі палявымі дарогамі праз лясы, пералескі, квітнеючыя палі. Адчувалася моцная еднасць з Тым, Хто стварыў гэтую прыгажосць.
Пазнаёмілася з цудоўнымі людзьмі. Мне здаецца, што яны — апосталы ў сучасным свеце: на сваіх месцах працы, у сваіх сем’ях.
Многа раней чула пра ксяндза Уладзіслава, чытала яго кнігі. Такім і павінен быць святар — сваім, блізкім. Не дзіўлюся, што яго ўсе так любяць. Калі ён крочыў побач, ісці было лёгка.
Дзякую Пану Богу, Найсвяцейшай Марыі за тое, што паклікалі ў такую пілігрымку. Яна мне была вельмі патрэбная, разумею гэта ўжо цяпер, калі мы вось-вось падыдзем да Будслава.
Данута, г. Ваўкавыск
* * *
— Пілігрымка была для мяне найперш часам для разважанняў над сваім жыццём. Убачыла многія памылкі ў сваіх учынках.
Я ўзмацнілася ў веры. І зараз адчуваю, што знаходжуся пад апекай Маці Божай.
Наталля (зусім маладая дзяўчына)
* * *
— Постная пилигримка для меня была как проверка на прочность духа моего. Это возможность почувствовать сплочённость, тесный контакт с людьми ищущими, знающими — верующими. Только в радости и благодарности пройти по земле родной, ощутить, скорее, даже впитать её запахи, окунуться в её чистые реки. И с такой же необъятной любовью идти в дальнейшем по земле, находить гармонию в себе и в отношениях с к а ж д ы м человеком.
Появились силы донести своё слово другому человеку, чтобы в нём укрепился дух. Именно дух рядом идущих людей во главе с ксендзом Владиславом, их необыкновенная святость зовут меня идти за ними.
Я очень, очень много приобрела в этой пилигримке. Появились новые друзья. Дух мой переполнен! И даже то, что за это время потеряла 2–3 кг веса — это тоже приобретение!
Благодарю мою родную любимую сестричку Леночку, которую здесь многие любят, за то, что показала мне этот путь!
Укрепилась вера в себя, в свои силы, и усилилась любовь к ближнему. Молюсь к Пресвятой Богородице как к Помощнице и Участнице в моих поисках!
Сейчас я в Будславе, мы пришли! Короткий отдых, тороплюсь на речку, чтобы смыть дорожную пыль.
Обнимаю вас всех!
Раиса, 47 лет, г. Минск
* * *
— Для нашай сям’і пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай — гэта найперш падзяка Пану Богу за тое, што мы шчаслівая сям’я, за тое, што ў нас здаровыя родныя.
Ідзем таксама з просьбай да Святой Марыі, каб з кожным годам нашых родных і блізкіх станавілася толькі больш.
Андрэй і Святлана
* * *
— Першы раз у такой пілігрымцы. Быў уражаны верай, адданасцю і служэннем Богу і Найсвяцейшай Маці Божай Будслаўскай усіх пілігрымаў і асабліва ксяндза пробашча Уладзіслава Завальнюка. Яго служэнне і казанні дапамагалі ісці і аддаваць сваю любоў Богу і прысутным. Няхай яго служэнне падтрымае веру і любоў усіх, а сама ягоная прысутнасць дасць надзею на лепшае, на будучыню з Богам. Няхай бы яго любоў перадалася і распаўсюдзілася на ўсіх, каб маглі служыць на карысць Богу і Бацькаўшчыне.
Нехта сказаў, што наша любоў і служэнне хрысціянаў і пілігрымаў — як вірус. І гэта сапраўды так, бо вірусы не могуць жыццядзейнічаць без клеткі-гаспадара, але могуць без яе жыць. Так і чалавек — можа жыць без Бога, але сапраўды праяўляць сваё жыццё і перадаваць яго можам толькі з Божай дапамогай.
Цярэшка Францішак, г. Мінск
* * *
— Час рухаецца хутка, але памяць прыемна аднаўляе мае ўражанні. Той духоўны стан спакою, шчырасцi, прастаты i добразычлiвасцi нельга параўнаць нi з чым. Малiтвы дапамагаюць раскрыць сэрца i супакоiць розум. Адыходзiць страх, сэрца напаўняецца любоўю. Там было ўсё проста i блiзка мне.
Гэта пiлiгрымка стала цудоўным знакам у маiм жыццi. На працы выпадкова здарылiся вольныя днi. Вечарам я зайшла ў касцёл з думкай аб тым, як мне найлепшым чынам правесцi гэты тыдзень…. У касцёле ксёндз абвяшчае аб вырушэннi поснай пiлiгрымкi i запрашае прыняць удзел. Сумневу не было — я пайду. Хаця не ведала аб усiх асаблiвасцях гэтай пiлiгрымкi , але я адчувала, што гэта тое, што мне патрэбна. Праўду кажучы, нават не ўяўляла сябе ў стане фiзiчнага голаду на працягу некалькiх дзён. А там потым: «Смачна есцi!» — кажуць мне i выпiваюць кубак вады. «Павячэраем!» — i зноў вада. Iншыя пiлiгрымы потым у Будславе называлi нас галоднымi, а мы былi шчаслiвыя! Знаёмствы, малiтвы, гумар — гэта нашы спадарожнiкi. А колькi шчырых i добрых людзей сустракала нас у вёсках!
Кожная малiтва, позiрк i ўсмешка суседа, уся прырода былi бальзамам для маёй душы. I ўсё, што я магла казаць, — гэта дзякуй! Дзякую Богу за маё духоўнае ўмацаванне. Дзякую за маё жыццё. Дзякую за людзей, з якiмi я сустрэлася. Дзякую за супольную малiтву, яна вядзе мяне па жыццi.
Лена Палянская
Падрыхтавала Ядвіга Рай
Фота Алы Невяровіч