* * *
Імкнуцца да Будслава сэрцы,
І думкі лятуць наўздагон.
Бо хочацца нам, вы паверце.
Да Маці прыйсці на паклон.
Падзякаваць Богу жывому,
За ласку Яго і любоў.
А потым панесці да дому
Узмоцнену сілу наноў.
Каб жыць надалей без навалы,
Паладзіць з усімі без зла..
Каб сіла любві шчыравала,
І радасць заўсёды была.
Імкнуцца да Будслава сэрцы,
І думкі лятуць наўздагон.
Бо хочацца нам, вы паверце.
Да Маці прыйсці на паклон.
Песня пілігрыма
Мы з Божай дапамогай
Ідзем сваёй дарогай,
Дарогаю да Бога.
Дарогай да сябе.
Прыпеў: Нясі, перадавай любоў
Зямлі і Небу
Небу і Зямлі
Перадавай любоў.
Цудоўная прырода,
У душах ёсць лагода,
Ды ногі ўжо гудуць,
І пяткі зноў пякуць.
Прыпеў
А песня ажыўляе,
Вяночкі ды літаніі
Над намі ўзлятаюць,
Наперад нас завуць.
Прыпеў
Бо Матачка Святая
У Будславе чакае,
Да Сына запрашае,
Заве нас да сябе.
Прыпеў
* * *
Чаго шукае пілігрым?
А што рассеецца як дым,
Калі сам пешкі дападзе
Да тых святынь, куды вядзе
Жаданне — новае спазнаць,
Душу любоўю наталяць,
Сяброўства добрае знайсці,
Падзяку Богу ўзнясці.
Шукае веры пілігрым.
А што за ім, у ім самім?
Адказ складаны будзе там,
Дзе сам сябе ўвядзеш у зман.
Які ты позірк будзеш мець,
Ці зможаш з любасцю глядзець,
Каб бачыць Божыя сляды
Паўсюль, дзе погляд кінеш ты?
Шукае цуду пілігрым.
А цуд жа ёсць у ім самім:
Напоўніць сэрца хай любоў,
Каб аддаваць яе ізноў.
Шукае Бога пілігрым...
А перш за ўсё ў сабе самім
Падтрымку Неба хоча мець.
І каб самому не гібець.
Чаго жадае пілігрым?
З’яднання ў сабе самім,
Каб права Божае прызнаць,
Свае правіны выпраўляць.
Аб чым спявае пілігрым?
Маленні ўсе яго аб чым? —
Свае патрэбы вырашаць,
За родных, блізкіх прамаўляць
З тых сэрцаў, дзе няма тугі,
Дзе не трымаюць берагі
Матэрыяльнага быцця –
Малітвы, у Неба што ляцяць.
Ядвіга Рай