12 лістапада ў Копылі адбылася значная падзея — асвячэнне кургана роду слугі Божага Эдварда Вайніловіча, а ў касцёле св. Пятра і Паўла прайшла памятная Імша. Ва ўрачыстасцях прымалі удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, духавенства, праўленне Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты і дваранства, хор Чырвонага касцёла і мясцовыя жыхары.
Асвячэнне кургана роду слугі Божага Эдварда Вайніловіча праводзіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, біскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Зварот словам Божым.
Два крыжа — праваслаўны і каталіцкі. Эдвард Вайніловіч быў католікам, але фундаваў будаўніцтва як каталіцкіх, так і праваслаўных святыняў.

Праўленне Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты і дваранства.

Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч знаёміцца з макетам радавога маёнтка Вайніловічаў.

У лютым 1918 г. маёнтак быў спалены. Схаваўшыся ў дальнім будынку, Эдвард Вайніловіч бачыў, як палілі і рабавалі ўсё, што збіралася з XVI ст.: гарэлі партрэты, бібліятэка на 5 тысяч тамоў, сямейны архіў з радаводам адзінаццаці пакаленняў, былі разрабаваныя сталовае срэбра, ювелірныя вырабы і многае іншае.
Эдвард Ваніловіч пакінуў Радзіму і пераехаў упольскі горад Быдгашч, дзе пабудаваў дом-прытулак для сірот.
Памёр 16 червеня 1928 г. і быў пахаваны на мясцовых могілках. У 2006 г. прах Вялікага беларуса был перавезены ў Менск і пахаваны ў сцяне роднага Чырвонага касцёла.
Сустрэча ў касцёле св. Пятра і Паўла.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, біскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Хор Чырвонага касцёла.

Падрыхтаваў Валерый Козуб.

