
Наш маленькі калядны падарунак чытачам — магчымасць паслухаць і спампаваць дыск «Таямніца любові», у запісе якога прынялі ўдзел музыкі і спевакі Мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Гэты зборнік — музычнае разважанне, прысвечанае гісторыі збаўлення і нашаму асабістаму ўдзелу ў ёй. Услед за мелодыяй мы рухаемся ад самага пачатку, стварэння свету з нябыту, чакаем прыйсця Збаўцы, перажываем паваротны момант гэтай гісторыі — цудоўнае ўцелаўленне Бога, якое адбылося са згоды звычайнай дзяўчыны, прыходзім да яе кульмінацыі ў словах «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае», і ўрэшце ўсклікаем разам: «Marana tha!» — «Прыйдзі, Пане!» Усё гэта — таямніца Божай любові, якую не спазнаць да канца, у якой няма вымярэння, якая рухае наперад гісторыю нашага свету і нашую асабістую гісторыю, гісторыю кожнага чалавека.
1. Дух Святы, прыйдзі м.: П. Палка, С.Голуб, сл.: Гімн да Духа Святога
2. О гэтае ззянне м.: С. Голуб, сл.: К. Вайтыла
3. Прыйдзі, прыйдзі, Эммануэль м.: Грэгарыянскі харал, сл.: Адвэнтовыя антыфоны
4. Слаўлю Цябе м. і сл.: З. Сакалоўская
5. Таямніца любові м.: С. Голуб, сл.: Ю. Шэдзько
6. Да Анёла м. і сл.: Ю. Шэдзько
7. Пан Бог адзіны м.: С. Голуб, сл.: пар. Ос 2, 16.18б.21-22.25б
8. Творца зор м. і сл.: В. Шмат
9. Гімн любові м.: С.Голуб, сл.: пар. 1Кар 13
10. “Бо так Пан Бог палюбіў увесь свет...” м.: П. Палка, С. Голуб, сл.: пар. Ян 3,16; 6,35.51
11. Мера любові м. і сл.: Ю. Шэдзько
12. Тваё святло м.: А. Кашоўскі, С. Голуб апр. П. Палка, сл.: А. Кашоўскі, пар. Пс 27
13. Maranatha апр. м.: А. Пецюх, Я. Галушка, сл.: пар. Ап 19, 1.6-7.9
Апрацоўка спеваў: С. Голуб, Т. Дробыш, Н. Клюйко, М. Калечыц
Сола сапрана: Ю. Шэдзько 1,2,3,5,11,12; І. Некраш 2,3,9,11; Р. Дарожка 3,9.
Сола барытон: У. Кацянёў 2,3,10.
Сола тэнар: А. Лугін 7.
Сола скрыпка: Е. Вяроўка 5,6,7,10; Г. Ткачук 7.
Сола альт: М. Гержыдовіч 1.
Сола цымбалы: Л. Мацкевіч 8,11.
Сола гітара: Т. Дробыш, Н. Клюйко 10.
Гукарэжысёр – В. Кісцень.