Пабачыў свет новы нумар часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». У ім нашы чытачы знойдуць кранальную казку «Зорнае возера» Антона Лукіна, аповед «Жывая вада» Ірыны Жарнасек, новы, апошні ўрок на тэму Божых запаведзяў айца марыяніна Віталія Даніловіча. Руплівы тата Алесь Пятровіч прыгожа распавядае пра адзін дзень сваіх дзяцей.
Тэкст пра добрыя справы выхаванкаў Друйскага дзіцячага дома таксама не пакіне чытачоў абыякавымі, а новыя загадкі ды заданні паклічуць праявіць кемлівасць.
Чытайце «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Станавіцеся яго аўтарам!

