
2015 г.
СНЕЖАНЬ
8 снежня
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра.
--------------------------------------
12–13 снежня
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Адвэнтавае чуванне моладзі ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) і ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Камсамольская, 4).
Мінск: пачатак чування ў архікатэдры – у 21.00. Адказныя – кс. Андрэй Калядка і кс. Раман Суша.
Магілёў: пачатак чування ў катэдры – у 12.00. Адказны – кс. Віталій Драздоўскі.
--------------------------------------
13 снежня
III нядзеля Адвэнту.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінск: адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Пачатак (Statio) у касцёле св Сымона і св. Алены (пл. Незалежнасці, 15) святой Імшой у 11.00.
У 12.00 – працэсія з Чырвонага касцёла да архікатэдры.
У 13.00 – адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры.
Узначальвае святкаванне Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Магілёў: адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пачатак (Statio) – у капліцы на польскіх могілках (вул. Лазарэнка) Імшой у 09.30. Затым у 10.30 – працэсія з капліцы да катэдры. Адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры – у 11.00. Узначальвае святкаванне біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Будслаў: адкрыццё Святых Дзвярэй у Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у Будславе святой Імшой у 12.00. Узначальвае святкаванне біскуп Юрый Касабуцкі.
Віцебская дыяцэзія
Віцебск: адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пачатак — у 09.30.
Браслаў: адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў. Пачатак — у 18.00.
Гродзенская дыяцэзія
Адкрыццё Юбілейнага Году Міласэрнасці ў гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксавэрыя, у лідскім фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа і дыяцэзіяльных санктуарыях. Адказныя — пробашчы касцёлаў і кусташы санктуарыяў.
Пінская дыяцэзія
Адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску; у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах; у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце; у касцёле Нараджэння Маці Божай у Гомелі.
27 снежня
Урачыстасць Святой Сям’і.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Магілёў: адбудзецца святкаванне Юбілейнага Года з удзелам сем’яў і сужэнцаў, якія адзначаюць юбілей (5-10-15-20-25-30-35-40-45-50 і больш гадоў) сумеснага жыцця, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл» у Магілёве. Тэма: «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці». Пачатак урачыстай святой Імшой ў магілёўскай катэдры – у 11.00. Адказны – кс. Павел Беразун.
--------------------------------------
2016 г.
СТУДЗЕНЬ
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ. Адказны — кс. Павел Салабуда.
Аплатковыя сустрэчы для моладзі, настаўнікаў, службы здароўя, чыгуначнікаў, студэнтаў, катэхетаў.
Фестывалі і конкурсы калядкаў на парафіяльным і дэканальным узроўнях.
--------------------------------------
16 студзеня
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінск: святкаванне Юбілейнага Года з удзелам сем’яў і сужэнцаў, якія адзначаюць юбілей (5-10-15-20-25-30-35-40-45-50 і больш гадоў) сумеснага жыцця, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл», «Equipes Notre-Dame», «Сужэнскія сустрэчы», Шанштацкага руху, «Святло-Жыццё», «Маці ў малітве», факаляраў. Тэма: «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці».
Пачатак – у 10.30 у касцёле св. Сымона і св. Алены. У 12.30 – працэсія ў архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці. Урачыстая святая Імша ў архікатэдры – у 13.00. Адказныя – а. Юрый Катоўскі OMI, душпастыр сем’яў, кс. Павел Шылак, мадэратар супольнасці «Хатні Касцёл», кс. Андрэй Сіповіч, каардынатар руху «Equipes Notre-Dame».
--------------------------------------
17–25 студзеня
Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціянаў.
--------------------------------------
19 студзеня
Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Году для працаўнікоў санктуарыяў. Тэма: «Санктуарый як месца асаблівага спаткання з Міласэрнасцю Айца» (в. Тракелі, парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, дыяцэзіяльны марыйны санктуарый). Адказныя — кс. Уладзімір Гуляй, кс. Аляксандр Рудзевіч.
--------------------------------------
23 студзеня
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці – экуменічная малітва аб адзінстве хрысціян у архікатэдры ў Мінску і ў катэдры ў Магілёве з удзелам прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і іншых канфесій (з нагоды свята Навяртання св. Апостала Паўла, якое адзначаецца 25 студзеня). Пачатак – у 19.00.
Гродзенская дыяцэзія
Экуменічнае набажэнства ў гродзенскай катэдры. Пачатак — у 18.00. Адказныя — кс. Ян Кучынскі, кс. Антоні Грэмза.
--------------------------------------
24 студзеня
ІІІ Звычайная Нядзеля, успамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году Міласэрнасці для працаўнікоў СМІ. Тэма: «Роля сродкаў масавай камунікацыі ў распаўсюджванні Божай міласэрнасці».
Мінск: пачатак – у 13.00 у архікатэдры. Адказны – кс. Юрый Санько.
Магілёў: пачатак – у 11.00 у катэдры. Адказны – кс. Віталій Драздоўскі.
--------------------------------------
ЛЮТЫ
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для манаскіх кангрэгацый. Адказны — а. Вітальд Пяцельчыц SchP.
--------------------------------------
2 лютага
Святкаванне Юбілейнага Году для кансэкраваных асобаў. Заканчэнне Году кансэкраванага жыцця.
Гродзенская дыяцэзія
Урачыстая святая Імша на заканчэнне Году кансэкраванага жыцця (гродзенская катэдра, пачатак — у 12.00).
--------------------------------------
4 лютага
Свята Ахвяравання Пана.
Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Году для асобаў кансэкраванага жыцця і завяршэнне Года кансэкраванага жыцця (г. Мінск, пл. Свабоды, 9, архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Адказнае – Аб’яднанне вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых Манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў Апостальскага Жыцця ў Беларусі).
Віцебская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для кансэкраваных асобаў у Докшыцах.
--------------------------------------
10 лютага
Папяльцовая серада.
Рассыланне місіянераў міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме.
--------------------------------------
22 лютага
Свята катэдры св. Пятра.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году з удзелам архідыяцэзіяльнай курыі і адказных за паасобныя сектары. Пачатак – у 18.30 у мінскай архікатэдры. Адказны – канцлер курыі кс. Дзмітрый Пухальскі.
--------------------------------------
28 лютага
Святкаванне Юбілейнага Году для дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».
--------------------------------------
САКАВІК
4 сакавіка
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае свята апекуна дыяцэзіі, св. Казіміра Каралевіча.
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для службы здароў’я. Адказныя — кс. Віталій Сідорка, кс. Юрый Беганскі.
--------------------------------------
4–5 сакавіка
«24 гадзіны для Пана» — пакаяннае набажэнства ў базыліцы святога Пятра.
Пінская і Віцебская дыяцэзіі
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў парафіяльных касцёлах.
--------------------------------------
5–6 сакавіка
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
«24 гадзіны для Пана» – адарацыя з удзелам малітоўных групаў і рухаў архідыяцэзіі, набажэнства пакаяння і моладзевае чуванне ў архікатэдры ў Мінску і ў катэдры ў Магілёве.
Мінск: пачатак – у архікатэдры ў суботу ў 08.30; затым – адарацыя, сакрамэнт пакаяння і моладзевае чуванне; завяршэнне – у нядзелю ў 08.00. Адказны за адарацыю – кс. Антоній Клімантовіч, за моладзевае чуванне – кс. Андрэй Калядка і кс. Раман Суша.
Магілёў: пачатак – у катэдры ў суботу ў 09.00; затым – адарацыя, сакрамэнт пакаяння і моладзевае чуванне; завяршэнне – у нядзелю ў 09.00 Адказны за адарацыю – кс. Павел Беразун, за моладзевае чуванне – кс. Віталій Драздоўскі.
--------------------------------------
19 сакавіка
Віцебская дыяцэзія
Малітоўная сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў Полацку. Адказны — кс. Аляксей Асон.
Гродзенская дыяцэзія
Крыжовы шлях для моладзі ў г. Гродна. Адказныя — кс. Антоні Грэмза, кс. Марк Занеўскі.
Пінская дыяцэзія
Малітоўная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі ў Баранавічах.
--------------------------------------
20 сакавіка
Пальмовая нядзеля.
Гродзенская дыяцэзія
Сустрэча дыяцэзіяльнай моладзі ў г. Гродна. Адказныя — кс. Антоній Грэмза, кс. Андрэй Лішка.
--------------------------------------
24–26 сакавіка
Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота – Святы Пасхальны Трыдуум як знак Божай міласэрнасці.
--------------------------------------
27 сакавіка
Урачыстасць Уваскрасення Пана – крыніца Божай міласэрнасці.
--------------------------------------
КРАСАВІК
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для малітоўных рухаў і таварыстваў. Адказныя — кс. Віктар Субель, кс. Юзаф Ганчыц.
--------------------------------------
2 красавіка
Вігілія Нядзелі Божай Міласэрнасці.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінск: святкаванне Юбілейнага Году з удзелам тых, хто здзяйсняе справы міласэрнасці: «Карытас», каталіцкая місія «Чыстае сэрца» (кс. Юрый Санько), сёстры Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля (шарыткі, с. Барбара Конрат), «Легіён Марыі», Місія Маці Божай Фацімскай. Пачатак – у 10.30 у касцёле св. Сымона і св. Алены; у 12.30 – працэсія да Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдры; у 13.00 – урачыстая святая Імша ў мінскай архікатэдры. Адказныя – а. Андрэй Жылевіч OFMCap, дырэктар архідыяцэзіяльнага «Карытас», кс. Раман Суша (адказны за «Легіён Марыі» ў архідыяцэзіі) і сёстры шарыткі.
Магілёў: святкаванне Юбілейнага Году для руху «Легіён Марыі» ў Магілёўскім рэгіёне. Пачатак – у 11.00 у катэдры; у 13.00 – урачыстая святая Імша. Адказны – а. Віталій Чабатар CMF.
--------------------------------------
3 красавіка
Нядзеля Божай Міласэрнасці.
Святкаванне Юбілейнага Году для ўсіх, хто практыкуе культ Божай Міласэрнасці.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году з актам аддання Беларусі Езусу Міласэрнаму ў архідыяцэзіяльным санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лошыцы. Пачатак святой Імшой у 15.00. Адказны – кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA.
--------------------------------------
13 красавіка
Гродзенская дыяцэзія
Святкаванне 25-й гадавіны Гродзенскай дыяцэзіі.
У гродзенскай катэдры адбудзецца асвячэнне копіі абраза Маці Божай Міласэрнасці для перэгрынацыі ў парафіях дыяцэзіі, благаслаўленне трох святароў (марыйных місіянераў) з кожнага рэгіёна дыяцэзіі. Гэтым святарам будзе даручана практычная падрыхтоўка і правядзенне перэгрынацыі ў парафіях дыяцэзіі. Адказныя — біскупскія вікарыі па справах душпастырства ў трох рэгіёнах дыяцэзіі.
--------------------------------------
17 красавіка
Нядзеля Добрага Пастыра.
Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Году для навучэнцаў вышэйшых духоўных семінарый. Тэма: «Значэнне Божай Міласэрнасці ў фармацыі семінарыстаў» (Пінск). Адказны — рэктар семінарыі ў Пінску кс. Андрэй Рылка.
--------------------------------------
23 красавіка
Віцебская дыяцэзія
Малітоўная сустрэча моладзі ў Паставах. Адказны — кс. Аляксей Асон.
Пінская дыяцэзія
Малітоўная сустрэча моладзі ў Гомелі.
--------------------------------------
24 красавіка
V Велікодная Нядзеля
Святкаванне Юбілейнага Году для юнакоў і дзяўчат, якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі. Тэма: «Вызнаваць веру і будаваць культуру міласэрнасці».
--------------------------------------
МАЙ
1 мая
Пінская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для людзей, якія працуюць. Месца святкавання: парафія св. Юзафа (Брэст).
--------------------------------------
3 мая
Гродзенская дыяцэзія
Пачатак перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Міласэрнасці з нагоды 25-годдзя біскупскай сакры Яго Эксцэленцыі біскупа Аляксандра Кашкевіча і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Перэгрынацыя абраза ў касцёлах і капліцах дыяцэзіі будзе адбывацца паводле запланаванай праграмы і завершыцца ў маі 2017 г. Адказныя — біскупскія вікарыі па справах душпастырства у рэгіёнах дыяцэзіі і марыйныя місіянеры.
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для маці і жанчын у Барунах. Адказныя — кс. Павел Паўлюкевіч, кс. Ян Пузына.
--------------------------------------
7 мая
Успамін св. Дамініка Савіа.
Святкаванне Юбілейнага Году з удзелам міністрантаў.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінск: святкаванне Юбілейнага Году з удзелам міністрантаў з парафій архідыяцэзіі ў архікатэдры. Адказны – кс. Юрый Санько.
Магілёў: святкаванне Юбілейнага Году з удзелам міністрантаў у катэдры. Пачатак – у 11.00 у катэдры; у 13.00 – урачыстая святая Імша. Адказны – кс. Павел Беразун.
Віцебская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для міністрантаў у Паставах. Адказны — кс. Аляксандр Грыцкевіч.
Пінская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для міністрантаў у Брэсце.
--------------------------------------
7–9 мая
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для моладзі (Масты). Адказныя — кс. Антоній Грэмза, кс. Дзмітрый Леўчык.
--------------------------------------
13 мая
Віцебская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для Легіёну Марыі ў Шуміліне. Адказны — а. Кшыштаф Коц’ян ОР.
--------------------------------------
13–14 мая
Пінская дыяцэзія
Марыйны юбілей у Баранавічах.
--------------------------------------
13-15 мая
Кангрэс сямейных рухаў у Баранавічах (вул. Шаўчэнкі). Пачатак — у 17.00. Адказныя: Рада па справах сям’і пры ККББ, а. Пётр Фраштэнга, с. Барбара Сайнок.
--------------------------------------
14 мая
Вігілія ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Магілёў: чуванне ў катэдры. Пачатак – у 11.00; у 13.00 – урачыстая святая Імша. Адказны – а. Раман Шульц OP.
--------------------------------------
19 мая
Урачыстасць Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для святароў. У Гродзенскай катэдры у 12.00 адбудзецца св. Імша з нагоды 25-годдзя біскупскай сакры Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча, біскупа Гродзенскага.
Інсталяцыя Гродзенскага капітула. Адказныя — Яго Эксцэленцыя Юзаф Станеўскі, кс. Ян Кучынскі, кс. Уладзімір Гуляй.
--------------------------------------
24–26 мая
Эўхарыстычны кангрэс Божай міласэрнасці і святкаванне 25-годдзя заснавання Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама біскупскай сакры біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча (г. Гродна, пл. Савецкая, 4; адказная – Гродзенская дыяцэзія).
--------------------------------------
26 мая
Гродзенская дыяцэзія
Св. Імша і працэсія ў гродзенскай катэдры (пачатак — у 18.00). Адказныя — кс. Ян Кучынскі, кс. Валерый Спірыдон.
--------------------------------------
28 мая
Віцебская дыяцэзія
Працэсія Божага Цела ў Віцебску.
--------------------------------------
29 мая
Урачыстасць Божага Цела.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году з удзелам першакамунійных дзяцей у Мінску, Магілёве, Будславе і ў парафіях архідыяцэзіі.
Мінск: пачатак урачыстай святой Імшой у 09.00 на Залатой Горцы.
Магілёў: пачатак урачыстай святой Імшой у 11.00 у катэдры. Адказныя – кс. Віталій Драздоўскі і а. Раман Шульц OP.
Будслаў: пачатак урачыстай святой Імшой у 12.00.
Пінская дыяцэзія
Працэсія Божага Цела ў Пінску, Брэсце, Баранавічах і Гомелі. Святкаванне Юбілейнага Году для дыяканаў.
--------------------------------------
ЧЭРВЕНЬ
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для дзяцей. Адказны — кс. Юрый Марціновіч.
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для спартсменаў, дыяцэзіяльная парафіяда. Адказны — кс. Артур Малафей.
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для бацькоў і мужчын. Адказны — кс. Віктар Ханька.
--------------------------------------
2 чэрвеня
Вігілія ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Году для святароў (г. Браслаў, вул. Савецкая, 1; адказная – Віцебская дыяцэзія).
--------------------------------------
3 чэрвеня
Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. 160-я гадавіна ўстанаўлення гэтай урачыстасці папам Піем ІХ у 1856 годзе.
--------------------------------------
12 чэрвеня
XI Звычайная Нядзеля
Святкаванне Юбілейнага Году для удзелам хворых і інвалідаў. Тэма: «Бязмежнасць міласэрнасці Пана».
Віцебская дыяцэзія
Месца святкавання: парафія святога Антонія Падуанскага ў Віцебску. Просьба арганізаваць таксама святкаванне Юбілейнага Году для хворых у парафіях дыяцэзіі.
Пінская дыяцэзія
Месца святкавання: парафія ў Новай Мышы. Просьба арганізаваць таксама святкаванне Юбілейнага Году для хворых у парафіях дыяцэзіі.
--------------------------------------
29 чэрвеня
Пінская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для членаў малітоўных групаў у в. Мядзведзічы.
--------------------------------------
ЛІПЕНЬ
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для сем’яў. Адказныя — а. Дзмітрый Лабкоў CSsR, кс. Юзаф Ганчыц.
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для службы алтара. Адказныя — кс. Антоні Абухоўскі, кс. Юры Гурскі.
Рэкалекцыі аб распазнанні паклікання (Вышэйшая духоўная семінарыя ў г. Гродна). Адказны — кс. Валерый Быкоўскі.
--------------------------------------
1–2 ліпеня
Агульнабеларускае святкаванне юбілейных урачыстасцяў з Маці Божай Будслаўскай у Будславе. Святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Адказная – Мінска-Магілёўская архідыяцэзія.
--------------------------------------
7–9 ліпеня
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльная ўрачыстасць Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях. Адказныя — кс. дэкан Генрых Яблонскі, кс. Аляксандр Рудзевіч.
--------------------------------------
16 ліпеня
Гродзенская дыяцэзія
Дзень ушанавання мучанікаў, жыццё якіх звязана з тэрыторыяй сучаснай Гродзенскай дыяцэзіі. Адказныя — кс. Аляксандр Шэмет, кс. Алег Кудзерка.
Пешая пілігрымка да месца растрэлу і зямнога спачыну бл. Марыяны Бернацкай (Гродна-Фарты).
--------------------------------------
26–31 ліпеня
ХХХІ Сусветны дзень моладзі (г. Кракаў, Польшча). Святкаванне Юбілейнага Году моладдзю.
--------------------------------------
ЖНІВЕНЬ
Гродзенская дыяцэзія
Пешыя пілігрымкі ў Рось, Навагрудак, Вільню.
--------------------------------------
1 жніўня
Гродзенская дыяцэзія
Ушанаванне благаслаўленных сясцёр мучаніц з Навагрудка. Св. Імша — у 18.00 на месцы растрэлу каля Навагрудка. Адказныя — сёстры Святой Сям’і з Назарэта.
--------------------------------------
11–13 жніўня
Агульнабеларуская малітоўная сустрэча моладзі ў Лідзе (парафія Святой Сям’і).
--------------------------------------
15 жніўня
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае свята апекуна дыяцэзіі, св. Максімільяна Марыі Кольбэ.
Дыяцэзіяльная малітва аб дары беатыфікацыі Божых слугаў, якія паходзяць з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі (а. Мельхіёр Фардон OFMСonv, с. Малгажата Банась). Адказны — а. Антоній Пажэцкі OFMСonv.
--------------------------------------
17–19 жніўня
Віцебская дыяцэзія
Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Браславе.
Пінская дыяцэзія
Дыяцэзіяльныя пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.
--------------------------------------
19 жніўня
Віцебская дыяцэзія
Удзяленне сакрамэнту канфірмацыі ў Браславе.
Пінская дыяцэзія
Удзяленне сакрамэнту канфірмацыі ў Лагішыне
--------------------------------------
20 жніўня
Віцебская дыяцэзія
Урачыстасць Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.
--------------------------------------
21 жніўня
Пінская дыяцэзія
Урачыстасць Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне
--------------------------------------
27 жніўня
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў свецкіх установаў навучання. Адказныя — кс. Антоній Грэмза, а. Вітальд Пяцельчыц SchP.
--------------------------------------
ВЕРАСЕНЬ
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для навучэнцаў і студэнтаў. Адказныя — кс. Генрых Яблонскі, кс. Юрый Ясевіч.
--------------------------------------
4 верасня
Віцебская дыяцэзія
Літургічны ўспамін бл. Маці Тэрэзы з Калькуты, святкаванне Юбілейнага Году для людзей, адданых служэнню міласэрнасці.
Пінская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для катэхетаў і тых, хто праходзіць катэхізацыю (у кожнай парафіі).
--------------------------------------
8–11 верасня
Пінская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для ўсіх людзей, адданых служэнню міласэрнасці (Гомель).
--------------------------------------
10–11 верасня
Агульнабеларуская сустрэча сем’яў у Браславе.
--------------------------------------
17 верасня
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінск: агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году з удзелам катэхетаў. Пачатак – у 10.30 у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены; у 12.30 –працэсія да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдру. Урачыстая святая Імша ў мінскай архікатэдры – у 13.00. Адказная – с. Часлава Навіцкая USJK.
--------------------------------------
24 верасня
Віцебская дыяцэзія
Сустрэча для катэхетаў у Глыбокім. Адказны — кс. Мікалай Ціхановіч.
Пінская дыяцэзія
Сустрэча для катэхетаў у Брэсце. Адказны — кс. Юрый Хіневіч.
--------------------------------------
25 верасня
Віцебская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для катэхетаў і тых, хто праходзіць катэхізацыю.
29 верасня
Пінская дыяцэзія
Святкаванне Юбілейнага Году для Легіёну Марыі ў Мазыры.
--------------------------------------
КАСТРЫЧНІК
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для ружанцовых колаў і Марыйных таварыстваў (Капцёўка). Адказныя — кс. Міхаіл Ластоўскі, кс. Валерый Быкоўскі.
--------------------------------------
7–9 кастрычніка
Пінская дыяцэзія
Марыйны юбілей. Просьба арганізаваць Марыйны юбілей у парафіях дыяцэзіі.
--------------------------------------
8–9 кастрычніка
Віцебская дыяцэзія
Марыйны юбілей.
--------------------------------------
13 кастрычніка
Віцебская дыяцэзія
Марыйны юбілей у Шуміліне. Просьба арганізаваць Марыйны юбілей у парафіях дыяцэзіі.
--------------------------------------
22 кастрычніка
Успамін святога Яна Паўла ІІ.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінск: агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году з удзелам выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля. Тэма: «Божая Міласэрнасць – заклік да паяднання». Пачатак – у 10.00 у касцёле св. Сымона і св. Алены. У 11.15 – працэсія да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдры. Урачыстая святая Імша ў архікатэдры – у 12.00. Адказны – кс. д-р Ян Крэміс.
--------------------------------------
ЛІСТАПАД
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Году для апостальскіх групаў (лідскі фарны касцёл Узвышэння Святога Крыжа). Адказныя — кс. Уладзімір Гуляй, кс. Уладзіслаў Сурвілла.
--------------------------------------
1 лістапада
Урачыстасць Усіх Святых.
Папская святая Імша за памерлых.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Святая Імша за ўсіх памерлых архідыяцэзіі (у Мінску і Магілёве).
--------------------------------------
5 лістапада
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінск: святкаванне Юбілейнага Году з удзелам рухаў Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, Апостальства дапамогі душам чысцовым, «Жывы Ружанец», ІІІ Францішканскі і ІІІ Кармэліцкі ордэн.
Пачатак – у 10.30 у касцёле св. Сымона і св. Алены, у 12.30 – працэсія да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдры. Урачыстая святая Імша ў архікатэдры – у 13.00. Адказныя – кс. Ігар Лашук, Аліна Новікава.
Магілёў: святкаванне Юбілейнага Году з удзелам рухаў і супольнасцяў у катэдры. Пачатак – у 11.00; у 13.00 – урачыстая святая Імша. Адказны – а. Раман Шульц OP.
--------------------------------------
6 лістапада
XXXII Звычайная нядзеля.
Святкаванне Юбілейнага Году Міласэрнасці з удзелам вязняў.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Святыя Імшы ў вязніцах Мінска і Магілёва, а таксама ў парафіях. Адказны ў Мінску – кс. Сяргей Пекачоў, у Магілёве – а. Віталій Чабатар CMF.
--------------------------------------
7 лістапада
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Распачынаецца актава малітвы за памерлых.
Магілёў: малітва за спачылае духавенства Магілёўшчыны ў катэдры. Урачыстая святая Імша – у 12.00. Адказны – кс. Віталій Драздоўскі.
--------------------------------------
13 лістапада
XXXIII Звычайная нядзеля.
Закрыццё Святых Дзвярэй папскіх базылік Рыма і ў дыяцэзіях.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінск: закрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры ў 13.00. Узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Магілёў: закрыццё Святых Дзвярэй у катэдры ў 11.00. Узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Будслаў: закрыццё Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у 12.00. Узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі.
Віцебская дыяцэзія
Закрыццё Святых Дзвярэй у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску (пачатак — у 09.30); у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе (пачатак — у 18.00).
Пінская дыяцэзія
Закрыццё Святых Дзвярэй у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску; у касцёле Нараджэння Божай Маці ў Гомелі; у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах; у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце.
--------------------------------------
16 лістапада
Гродзенская дыяцэзія
Дыяцэзіяльная ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці.
Малітва падзякі Богу за пабудаваныя касцёлы і просьбы аб будаўніцтве новых святыняў. Адказны — кс. Ян Рушніцкі.
Урачыстасць асвячэння парафіяльнага касцёла Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне (Гродна-Аўгустувак, вул. Рэпіна). Адказны — кс. Аляксандр Шэмет.
--------------------------------------
20 лістапада
Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
Закрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра і завяршэнне Юбілейнага Году Міласэрнасці.
--------------------------------------
Дадатковыя ініцыятывы:
Кожны дзень на працягу ўсяго Юбілейнага Году ў 15.00 з архідыяцэзіяльнага санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Лошыцы – прамая трансляцыя Вяночка да Божай Міласэрнасці. Адказныя – партал Сatholic.by і кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA.
Кожны з душпастыраў, кансэкраваных асобаў, катэхетаў і адказных за розныя рухі і супольнасці ў Касцёле можа арганізаваць пілігрымку да Святых Дзвярэй у Мінску, Магілёве і Будславе на працягу ўсяго Надзвычайнага Юбілейнага Году Міласэрнасці. Пра дату і гадзіну наведвання можна дамовіцца з пробашчамі катэдраў і санктуарыя.