Словы: Бажэна Буркас          Музыка: Бажэна Буркас

Праз валошкавае поле
І густыя каласы
Да Яе іду я пешшу,
Каб паспець да зары.
На світанні памалюся,
Каб мой дом сцерагла,
На калені прыкланюся,
Каб увесь час са мной была.

Прыпеў:     Бляск Яе вачэй
                  Свеціць ясна ў ночы і днём.
                  Да Яе пайду, да адной.
                  Бляск Яе вачэй
                  Асвячае цёмны шлях мой.
                  Да яе пайду, да адной.

І ў радасці, і ў смутку
Буду з Ёю назаўжды,
Бо ў сэрцы мне ад продкаў
Засталася навякі.
І ў сне сваім убачу
Дзе ў полі Яна —
Апякунка Беларусі
Сярод валошак моліцца.

Прыпеў:     Бляск Яе вачэй
                  Свеціць ясна ў ночы і днём.
                  Да Яе пайду, да адной.
                  Бляск Яе вачэй
                  Асвячае цёмны шлях мой.
                  Да яе пайду, да адной.

 

Песню выконвае парафіяльны моладзевы музычны гурт  «ARKOBALENO»
з парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах.                                                                                                                                                                                                      

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней