17-22 лістапада ў сотую гадавіну легалізацыі абортаў прайшла міжнародная малітоўная акцыя як адкупленне за грахі супраць жыцця. Яе ініцыятарам стала Ганна Бялова з Масквы, якую падтрымалі абаронцы жыцця з Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны і іншых краінаў, якія ўсведамляюць, што мы няспынна павінны каяцца за пралітую кроў мільярдаў нявінных дзяцей, якая заклікае да Бога з зямлі. Гэты грэх з'яўляецца коранем усіх бедаў чалавецтва, ён падзяляе сужэнцаў, бацькоў і дзяцей, раздзяляе цэлыя народы. Акцыя выклікала жывую зацікаўленасць і адгукнулася ў сэрцах шматлікіх вернікаў, нягледзячы на ўсе крызісы, якія цяпер бушуюць у свеце.
Уладзіслаў Валаховіч,
дырэктар дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы»
Фота: cathopic.com