Што такое гомасексуальнасць і ідэалогія ЛГБТ?

«У мяне ёсць просьба: калі мы пачуем пра гомасексуалаў або пра ЛГБТ, не забудземся памаліцца за гэтых людзей. Калі яны не навернуцца, ім пагражае вечнае асуджэнне. Усё ж такі Пан Езус памёр за грахі ўсіх людзей на крыжы і заплаціў за іх цаною жудаснага бічавання. Ён цярпліва чакае навяртання кожнага чалавека». 


Вядома, што гэта складаная з’ява, якая мае розныя прычыны і з’яўляецца наступствам першароднага граху, а таксама зраненняў і грахоў розных асобаў і асяродкаў. Мне здаецца, што будзе правільна падзяліць гомасексуалаў на тры групы.

Першая група, гэта тыя гомасексуалы, якія перакананыя,
што іх праблему можна вырашыць двума спосабамі і найлепш адначасова

Першы – гэта рашэнне жыць у цэлібаце, а значыць ва ўстрыманні, нягледзячы на прыродную схільнасць. Такім паводзінам веруючых гомасексуалаў, якія не практыкуюць гэтай схільнасці, Касцёл адкрывае магчымасць прыступаць да споведзі і святой Камуніі. Можна захапляцца рашэннем гомасексуальных асобаў, якія жывуць у чыстасці і жадаюць выконваць шостую запаведзь Дэкалогу. Аднак трэба памятаць, што некаторыя з гэтых асоб перажываюць сур’ёзныя цяжкасці і дыскамфорт. Сярод іх ёсць асобы, якія карыстаюцца і другім спосабам вырашэння праблемы гомасексуальнасці — яны праходзяць спецыяльную эфектыўную тэрапію. Словамі Святога Пісання пра гэтых асобаў можна сказаць, што яны паверылі ў любоў Езуса і пачулі Яго запрашэнне стаць новымі людзьмі праз няспыннае навяртанне.

Другая група гомасексуалаў – гэта асобы,
якія ўступаюць у сексуальныя адносіны з чалавекам таго самага полу

Гэта спосаб дасягнення максімальнай прыемнасці ў сексуальнай сферы праз узаемную мастурбацыю (ананізм) дзвюх асобаў таго самага полу, што супярэчыць натуральнаму праву. Як сказаў адзін з тэолагаў, гэта так, як бы нехта зубной шчоткай чысціў вочы. Розум падказвае, што члены цела натуральным чынам прыстасаваныя для злучэння, але не ў гомасексуальных адносінах, а гетэрасексуальных (мужчына і жанчына), і адным з найпрыгажэйшых плёнаў гэтага з’яўляецца зачацце новага жыцця. Святое Пісанне вучыць, што: «мужчыны, якія вядуць сужыццё з мужчынамі (калі не навернуцца) не ўвойдуць у Божае Валадарства» (пар. Рым 1,27; 1 Кар 6, 9-10). Асобы гэтай групы, калі грашаць у сваіх ложках, не чуючы голасу Бога, які заклікае да навяртання, але і не прасоўваюць гэтага граху публічна, павінны быць атуленыя спачуваннем і малітваю. Да гэтага зла – няма іншага выйсця – трэба быць талерантнымі, хоць яго негатыўныя наступствы відавочныя ў жыццёвых прыкладах. Напрыклад, як кажа адна мая знаёмая лекарка-дэрматолаг, усё больш гомасексуалаў лечаць венерычныя хваробы, якія загняздзіліся ў іх вуснах. Зразумела, што іх прычынаю з’яўляецца практыкаваны супраць прыроды і супраць розуму распусны анальны і аральны секс. Аднак трэба шанаваць і такіх асобаў, і іх выбар, таму што сам Бог іх шануе і згаджаецца на іх выбар, хаця такі выбар Яму не падабаецца. Мы таксама павінны лічыцца з гомасексуаламі, хаця іх выбар грашыць нельга ухваляць. Адначасова, калі ёсць такая магчымасць, варта з пашанай з імі размаўляць, заўсёды карыстаючыся мудрымі аргументамі і дапамогай Духа Святога.

Разглядаць гэты грэх як нешта нармальнае – гэта сяброўства са злым духам. Прынцып любові такі: мы любім і паважаем чалавека, але не любім і не паважаем грэх, які прыніжае і знішчае гэтага чалавека. Падобным чынам мы кантактуем са сведкамі Еговышануем, але не прымаем іх поглядаў на веру, таму што гэта ерась. Гомасексуальная асоба, якая лічыць сябе католікам, але не хоча адмовіцца ад цяжкага граху, не атрымае прабачэння ў канфесіянале і не можа прымаць святую Камунію, бо гэта будзе грахом блюзнерства.

Трэцяя група – гэта ідэолагі ЛГБТ (Лесбіянкі, Геі, Бісексуалы і Трансгендары)

Гэтая ідэалогія небяспечная не толькі для дзяцей, моладзі, але таксама і для сужэнстваў. Пра распаўсюджвальнікаў гэтых немаральных паводзінаў Святое Пісанне кажа, што ім «лепш было б павесіць на шыю млынавы камень і патапіць у марской глыбіні» (гл. Мц 18,6). Гэта тыя, што згоршваюць нявінных. Іх дзеянні заклікаюць неба адпомсціць. Сексуальная адукацыя ў дзіцячых садках і школах, якую праводзяць прыхільнікі ідэалогіі ЛГБТ, — проста шаленства. Напрыклад, яны вучаць дзяцей мастурбацыі і лічаць гэта добрым, а на справе гэта сур’ёзнае маральнае адхіленне ад натуры і розуму. Нельга дазваляць, каб адбываліся гэтак званыя «парады маршы роўнасці». Гэта раўназначна парадам роўнасці алкаголікаў або наркаманаў. Трэба разумець бессэнсоўнасць такой роўнасці, якая распаўсюджвае не дабро, а садомскі грэх. Кажуць, што ў ЛГБТ маецца на ўвазе каханне, але няма сапраўднага кахання, калі ўчынкі ідуць супраць Божых запаведзяў. Вельмі небяспечнае і абсурднае заканадаўства, якое дапускае рэгістрацыю партнёрскіх шлюбаў ва ўстановах грамадзянскага стану і згаджаецца на ўсынаўленне дзяцей гомасексуальнымі парамі. Чаму? Таму што Бог стварыў мужчыну і жанчыну для таго, каб яны стваралі сужэнствы, сем'і. Дэмакратыя без асноўных маральных каштоўнасцяў становіцца таталітарызмам, і пра гэта добра сказаў Ёзаф Ратцынгер, папа Бэнэдыкт XVI.

Дарэчы, на прапаганду ЛГБТ у Ерапейскім Звязе можна атрымаць вельмі вялікія грошы, чым шмат людзей ахвотна карыстаюцца. Хачу дадаць, што ў змаганні са злом нельга ўпадаць у крайнасці: адной крайнасцю было б тое, што робіцца ў некаторых мусульманскіх краінах, дзе гомасексуалаў могуць нават забіць. Другая крайнасць – гэта распаўсюджванне зла праз увядзенне карты ЛГБТ у дзіцячых садках і школах (гаворка ідзе пра спецыфічнае сексуальнае выхаванне — рэд.), што, на жаль, адбываецца ў краінах Заходняй Еўропы, маршы роўнасці, публічныя дамы і секс-шопы. Шырокай тэмай для дыскусіі з’яўляецца доступ дзяцей і моладзі да распусных інтэрнэт-старонак і фільмаў. Колькі ж ад гэтага нараджаецца зла! Ёсць шмат небяспечных рэчаў, на якія кіраўнікі дзяржаваў і парламенты не павінны згаджацца. Калі нельга рэагаваць на зло радыкальнымі метадамі, трэба памятаць, што ёсць мудрасць бацькоў, добрая літаратура і правільная адукацыя ў школах, якая здольная падрыхтаваць дзяцей і моладзь да стварэння трывалага сужэнства.

На заканчэнне звернемся да думкі з вядомай энцыклікі папы Паўла VI «Humanae vitae», («Чалавечае жыццё»), у якой Ён выразна падкрэслівае значэнне натуральнага права. «Натуральнае права з’яўляецца выразам волі Божай, і яго вернае захаванне патрэбна людзям для збаўлення» (KKK, 2036).

У мяне ёсць просьба: калі мы пачуем
пра гомасексуалаў або пра ЛГБТ,
не забудземся памаліцца за гэтых людзей.
Калі яны не навернуцца, ім пагражае вечнае асуджэнне.
Усё ж такі Пан Езус памёр
за грахі ўсіх людзей на крыжы
і заплаціў за іх цаною жудаснага бічавання.
Ён цярпліва чакае навяртання кожнага чалавека. 

 


Айцец Раман Шульц ОР пробашч парафіі св. Казіміра
і св. Ядвігі ў Магілёве (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.)

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней