Сардэчна віншуем!
07.12.2021|Жыццё

Сардэчна віншуем з 25-годдзем святарства біскупа Юрыя Касабуцкага, ксяндза каноніка доктара Яна Крэміса, ксяндза каноніка Аляксандра Чайкоўскага, ксяндза Рышарда Пэрчака, ксяндза Уладзіслава Шышлу, а ксяндза Уладзіміра Русака — з 20-годдзем святарства.

«Кожнае святарскае пакліканне ў сваёй найглыбейшай аснове — гэта вялікая таямніца, гэта дар, які бясконца пераўзыходзіць чалавека. Кожны з нас, святароў, вельмі выразна спазнае гэта ў сваім жыцці. Перад веліччу такога дару мы адчуваем, наколькі не дарастаем да яго», — так пісаў святы Ян Павел ІІ у 50-ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння.

«Пакліканне — гэта таямніца Божага абрання: “Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў” (Ян 15, 16). “Ніхто сам не бярэ сабе гэтага гонару, апроч пакліканага Богам, як і Аарон”. “Раней, чым сфармаваў цябе ва ўлонні, Я пазнаў цябе, і раней, чым ты выйшаў з улоння, Я асвяціў цябе, устанавіў цябе прарокам для народаў” (Ер 1, 5). Гэтыя натхнёныя словы павінны праняць глыбокім хваляваннем кожную святарскую душу. Таму, калі мы ў розных абставінах (напрыклад, у сувязі са святарскімі юбілеямі) гаворым пра святарства і даем аб ім свае сведчанні, то павінны рабіць гэта з вялікаю пакораю, усведамляючы, што Бог нас “паклікаў святым пакліканнем не за нашыя ўчынкі, але паводле ўласнай пастановы і ласкі” (2 Цім 1, 9). Разам з тым мы ўсведамляем, што людскія словы не ў стане ўзняць цяжар таямніцы, якую нясе ў сабе святарства».

Сёлетні снежань багаты на юбілеі прэзбітэрскіх пасвячэнняў многіх нашых святароў, якія годна і ахвярна нясуць благаслаўлёны «цяжар таямніцы» святарства. Няхай жа гэты «цяжар», ускладзены на вас самім Хрыстом, дае ўсім вам сілы, здароўе і мужнасць ісці Хрыстовым шляхам і весці за сабою сваю паству!

Усіх шаноўных юбіляраў атуляем малітваю.


Супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Ave Maria», «Наша вера»
і выдавецтва «Про Хрысто».

Цэтлікі: Юбілеі

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней