Калядная песня
Плыве калядны светлы сум,
Плыве ад елкі, гожа ўбранай,
Ад свечкі, у храме асвячонай,
Плыве калядны светлы сум.
Святлее святасцю душа.
Святлее Божым Нараджэннем,
Пастом, малітваю, служэннем —
Святлее святасцю душа.
Ты, найярчэйшая між зор,
Свяці нам, Зорка Бэтлеема,
І пакажы нам шлях да неба,
Ты, найярчэйшая між зор.
Марыя Дзюбак,
в. Сітцы Докшыцкага р-на.