Паважанаму ксяндзу Сяргею Дабрагосту MSF з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаюць парафiяне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса i беззаганага Сэрца Марыi ў Фанiпалі моцнага здароўя, Божага благаслаўлення на кожны дзень, няспыннай радасцi i добразычлiвых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены моцнай верай, непахiснай надзеяй i любоўю да Бога i блiжняга.
Агеньчык свету ў прыцемку падвала.
За рукi шчыпле холад-лiхадзей,
Ды раптам, нiбы рэха, загучала
Малiтва над галовамi людзей.
Цяплом сваiм яна сагрэла сэрцы,
Адрынула ўсе дробязi жыцця,
I, як анёл, лунала недзе ўверсе
Пад столлю цёмнай, нiбы з небыцця.
Прад святаром схiлiлi ўсе галовы,
Бо ён святло душы сваёй нясе,
I за людзей жыццё аддаць гатовы —
Такую праўду разумелi ўсе.
Узняў уверх далонi з мазалямi.
Такi, вiдаць, яго цярнiсты лёс,
Бо кожны дзень цягаў цэмент i камень,
Каб Боскi храм усiм на радасць рос.
Сам Дух Святы яму даруе сiлы,
Таму i людзi цягнуцца за iм.
Касцёл расце i сцены, нiбы крылы
Узняў высока ў неба херубiм.
Ксяндза вiншуем мы з Хрыста узростам!
Няхай жыве ён вечна малады,
I верым, што з Сяргеем Дабрагостам
Малiцца будзем доўгiя гады!
У. Цанунiн