Найбольшая манета з выяваю Яна Паўла ІІ

«Ioannes Paulus II Maximus» — найбольшая і найцяжэйшая манета з выяваю Яна Паўла ІІ. Яна важыць 100 унцый, гэта значыць больш за 3 кілаграмы чыстага срэбра, і мае форму мапы Польшчы.

На аверсе манеты ўнутры медальёна адлюстраваны профіль Яна Паўла ІІ, які абапіраецца на папскі пастарал, збоку — герб Святога Айца, а ўздоўж края медальёна, апрача майстэрскага аздаблення, знаходзіцца надпіс «Sanctus Ioannes II». Зверху — папскі дэвіз «Totus Tuus», або «Увесь Твой» — словы малітвы, скіраваныя да Маці Божай. У якасці фона манеты змешчана выява Яснагурскага кляштара з абразом Маці Божай Яснагурскай з левага боку і фрагментам вітража Яна Паўла ІІ — з правага. Знізу пададзена проба — Ag 999,9. Німбы Маці Божай і Хрыста, а таксама ўнутраная частка медальёна пазалочаныя (24 караты).

Пераклала з польскай мовы Ганна Шаўчэнка.
Паводле: www.niedziela.pl.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней