Молімся са св. Янам Боска
31.01.2019|№ 9 (222) 2013|-

* * *

Ад усяго сэрца прагну ўшанаваць Цябе, о Найсвяцейшая Дапаможца, больш за ўсіх анёлаў і святых у небе, як Дачку Спрадвечнага Айца.

Вітай, Марыя...

Ад усяго сэрца прагну ўшанаваць Цябе, о Найсвяцейшая Дапаможца, больш за ўсіх анёлаў і святых у небе, як Маці Адзінароднага Сына Божага.

Вітай, Марыя...

Ад усяго сэрца прагну ўшанаваць Цябе, о Найсвяцейшая Дапаможца, больш за ўсіх анёлаў і святых у небе, як любімую Абранніцу Духа Святога.

Вітай, Марыя...

* * *

Божа, Ты паклікаў св. Яна Боска быць айцом і настаўнікам моладзі. Па Тваёй таксама волі з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці. Учыні, просім, каб мы, палаючы такім жа агнём любові, маглі здабываць душы і служыць толькі Табе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

* * *

Святы Яне Боска, Бог ні ў чым табе не адмаўляе, бо на працягу свайго зямнога жыцця ты з вялікаю ахвярнасцю працаваў дзеля Яго хвалы і ўшанавання. Заступіся за мяне, вымалі для мяне ласку, якой я моцна жадаю, калі гэта прынясе карысць маёй душы і будзе згодна з Божаю воляю. Выпрасі для мяне вытрываласць у добрых справах, каб і я мог калісьці разам з табою хваліць Найвышэйшага Пана і дзякаваць Яму ў небе. Амэн.

http://porno-rasskazy-sex.com/. Клиника для наркоманов и алкоголиков .. sexstories-all.com/lesbian

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней