Марыя — Маці нашай веры

Зноў ліпень шчодры надыходзіць,
Чакаем мы заўжды яго.
Усіх у Будслаў ён прыводзіць,
Жадае кожны аднаго —
Матулі Збаўцы пакланіцца
І рукі Ёй пацалаваць,
З дзівосным словам пагадзіцца
І папрасіць нам дараваць.
Чагосьці мы не завяршылі
Або пакрыўдзілі каго.
У нейкай думцы саграшылі,
Хоць не хацелі мы таго.
Марыя — Маці нашай веры,
Гасцінна стрэне ўсіх гасцей,
Святыня зноў адчыніць дзверы,
Бываць нам трэба тут часцей.
Усе папросім прабачэння,
Якраз перад святой Імшой,
Бо чалавека прызначэнне —
Быць моцным, велічным душой.
Не абміне цуд гэтай ночы
Нікога, хто сюды прыйшоў.
І дабрынёю ззяюць вочы,
Бо кожны Бога тут знайшоў.
Абраз чароўны, цудадзейны,
Чатырыста гадоў ты тут.
Ты — наша Слава, Моц, Надзея,
Шчаслівым будзе родны кут.


Леанід КРАЎЧОНАК

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней