Паведамленне Кангрэгацыі Веравучэння аб Годзе веры

5 студзеня 2012 г. было апублікавана спецыяльнае паведамленне Кангрэгацыі Веравучэння, у якім змешчаны пастырскія ўказанні на Год веры, што пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. і закончыцца 24 лістапада 2013 года. У дакуменце ватыканскай дыкастэрыі адзначаецца, што Год веры Бэнэдыкт ХVI абвясціў з мэтай звярнуць увагу Касёла на важнасць «сустрэчы з Езусам Хрыстом і прыгажосць веры ў Яго». Падкрэсліваецца, што Год веры супадае з двума важнымі падзеямі ў жыцці Касцёла: з 50-годдзем адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабору і 20-годдзем публікацыі Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. «Год веры павінен спрыяць новаму навяртанню да Пана, адкрыццю нанова скарбу веры, каб хрысціяне сталі вернымі і радаснымі сведкамі для тых, што шукае Бога», — адзначаецца ў паведамленні.

Падкрэсліваецца, што святкаванне Году веры будзе праходзіць на чатырох узроўнях: Паўсюднага Касцёла, біскупскіх канферэнцый, дыяцэзій, а таксама парафій, касцёльных супольнасцяў і рухаў. Адзначаецца, што на ўзроўні Паўсюднага Касцёла гэта будуць урачыстасці з удзелам Папы, напрыклад, св. Імша, якая дасць пачатак Году веры, ці экуменічныя ініцыятывы, мэта якіх заключаецца ў спрыянні адзінству хрысціянаў.

«Біскупскія Канферэнцыі павінны клапаціцца аб катэхізацыі вернікаў, у якой трэба задзейнічаць шырокія магчымасці сродкаў камунікацыі, мастацтва і выдавецкай дзейнасці», — адзначаецца ў дакуменце. Кангрэгацыя веравучэння заклікае, каб на дыяцэзіяльным узроўні на працягу Году веры праходзілі розныя сімпозіўмы і форумы, а таксама набажэнствы, падчас якіх вернікі будуць прасіць у Бога прабачэння за грахі супраць веры. «На парафіяльным узроўні цэнтрам святкаванняў павінна стаць літургія, асабліва Эўхарыстыя», — гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца таксама, што з мэтай лепшай каардынацыі розных ініцыятываў пры Папскай радзе па новай евангелізацыі будзе створаны спецыяльны сакратарыят Году веры.


Паводле інфармацыйных агенцтваў.

Цэтлікі: Год веры

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней