Чацвёрты дзень навэнны (5 лістапада 2016 г.)


   Спампаваць у PDF фармаце 4-dzen-naveny.pdf (18 старонак, фармат А4, 283 КБ)   

 

Спеў на выстаўленне

Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту

С.: Схілім галовы перад нашым Панам, укрытым у таямніцы Найсвяцейшага Сакрамэнту. Няхай усе сэрцы адкрыюцца на прысутнасць Бога. Паўтарайма словы малітвы Анёла з Фацімы:

 

Малітва Анёла з Фацімы

О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе.

Прашу ў Цябе прабачэння для тых, хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць Цябе.

 

Малітва Анёла з Фацімы да Найсвяцейшай Тройцы

О Найсвяцейшая Тройца — Айцец, Сын і Дух Святы.

З глыбокаю пакораю хвалу Табе аддаю і ахвярую Табе Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага, Езуса Хрыста, прысутнага на ўсіх алтарах свету, як перапрашэнне за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць.

Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу ў Цябе ласкі навяртання бедных грэшнікаў.

 

Разважанне

Неспасцігальныя планы Божага Провіду, які спадарожнічае гісторыі чалавецтва. Асаблівую ролю Бог даверыў сваёй Маці — нашай Пані, Заступніцы, Пасрэдніцы і Суцяшальніцы. Зноў і зноў пасылае Бог Марыю, каб Яна аб’явілася свету і перадала людзям пасланне з Неба. Адметна тое, што Бог пасылае Яе на зямлю тады, калі чалавецтва стаіць на раздарожжы сваёй гісторыі і калі яму пагражае падзенне ў жудасную бездань граху і смерці. У сваёй Міласэрнасці Бог хоча даць чалавеку шанец апамятацца і вярнуцца на шляхі Евангелля. Перад тым, як Ён выкарыстае апошні сродак, якім з’яўляецца пакаранне, Бог ахвяруе нам сваю Маці, як пуцяводную зорку, дапамогу, паратунак. Перш чым цемра агорне нашу гісторыю, Бог, адкінуты і адсунуты чалавекам, падрыхтоўвае яму прытулак. Так, як зрабіў Ён гэта на Кальварыі, так і цяпер давярае чалавецтва сваёй Маці Марыі і гаворыць: «Жанчына, вось сын Твой» (Ян 19, 26). «Колькі разоў чалавек адкідвае Бога і Яго праўду, — вучыць святы Ян Павел ІІ, — столькі разоў Хрыстус скіроўвае вочы чалавецтва на Марыю».

У 1917 г. Марыя аб’явілася ў Фаціме. Яна прынесла чалавецтву пасланне, якое Касцёл назваў вялікім планам супакою, і паказала свету дарогу ўратавання. З сумам Яна прадказала, што ўчыненыя людзьмі грахі стануць прычынаю эпохі войнаў, голаду і пераследаванняў. Каб гэтага не дапусціць, Маці Божая прасіла добрыя сэрцы аб дапамозе — прасіла штодзённа маліцца на ружанцы і пакаяцца. Людзі павінны прысвяціць сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі і практыкаваць набажэнства першых суботаў. Патрэбна шмат чыстых сэрцаў, якія падчас гэтага набажэнства змогуць перапрасіць Найсвяцейшую Маці за грахі, учыненыя супраць Яе асобы.

«Маліцеся штодзённа Ружанец, — просіць Маці Божая, — каб настаў спакой у свеце. Калі моліцеся Ружанец, пасля кожнай таямніцы паўтарайце: “О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба, і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая Міласэрнасць”. Ахвяруйцеся за грэшнікаў і паўтарайце часта, асабліва, калі будзеце зносіць цярпенні, наступныя словы: “О Езу, раблю гэта з любові да Цябе, дзеля навяртання грэшнікаў і як перапрашэнне за грахі, учыненыя супраць Беззаганнага Сэрца Марыі”», — піша сястра Люцыя, перадаючы словы Маці Божай.

Няхай нашым сённяшнім малітвам спадарожнічае шчырая інтэнцыя перапрасіць менавіта за ўсе знявагі і блюзнерствы супраць Беззаганнага Сэрца Марыі.

 

Малітва перапрашэння

О праслаўлёная Дзева Марыя, Маці Бога і Маці наша! Узглянь з любоўю на нас, бедных грэшнікаў, якія ў розных пакутах і перажываннях вымушаны выслухоўваць абра2зы і знявагі супраць Твайго Беззаганнага Сэрца. О, як гэтыя бязбожныя выпады абражаюць Цябе, Беззаганная Панна, адначасова зневажаючы бясконцую веліч Айца і Адзінароднага Яго Сына Езуса Хрыста. Яны змушаюць Найвышэйшую Справядлівасць да гневу і суровай кары.

Нягледзячы на ўласную мізэрнасць і бездапаможнасць, мы хочам зрабіць усё, каб спыніць гэтыя знявагі і блюзнерствы. О наша Найсвяцейшая Маці, мы прагнем ушаноўваць Цябе і ўсім сэрцам любіць, бо гэтага чакае ад нас Бог. І менавіта таму, што мы Цябе любім, мы зробім усё, што толькі зможам, каб усе Цябе ўшаноўвалі і любілі.

О Наймілейшая наша Маці, Прытулак грэшнікаў, прымі гэтае перапрашэнне ад нас і ад нашых супольнасцяў. Прымі яго таксама як перапрашэнне за тых, хто, не ўсведамляючы, што гаворыць, бязбожна абражае Цябе. Выпрасі для іх у Бога ласку навяртання, каб праз удзе­леную ім ласку яшчэ больш выявілася Твая Мацярынская дабрыня, моц і міласэрнасць. Няхай і яны далучацца да гэтай пашаны і ра­зам з намі праслаўляюць Тваю святасць і дабрыню, абвяшчаючы, што 

Ты — благаслаўлёная між жанчынамі, Каралева паннаў, Маці Бога, Беззаганнае Сэрца якой не стамляецца ў чулай любові да кожнага чалавека. Амэн.

 

Малітва Фацімскай навэнны (паводле святога Яна Паўла ІІ)

«Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою!»

Благаслаўлёная Ты, Марыя, пасланая Богам у Фаціму. Ты прынесла свету пасланне надзеі, заклік да малітвы і пакаяння, а таксама просьбу аб кампенсацыі за грахі, якія чыняць сучасныя людзі.

У той час, калі паволі набліжаецца спаўненне Тваіх словаў аб трыумфе Твайго Беззаганнага Сэрца, мы, удзельнічаючы ў гэтай навэнне, якая рыхтуе нас да стагадовага юбілею Тваіх фацімскіх аб’яўленняў, звяртаемся да Цябе ў духу любові, пакоры і бязмежнага даверу і, яднаючыся з усім Касцёлам, усклікаем да Цябе: «Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца!»

Сёння стаім перад Табою, наша Маці, Маці нашых сем’яў, Маці лю­дзей і ўсіх народаў. Ты ведаеш усе нашыя цярпенні і надзеі, Ты па-мацярынску адчуваеш усе змаганні паміж дабром і злом, паміж святлом і цемрай, якія ўскалыхваюць наш сучасны свет. Просім, прымі нашыя малітвы, скіраваныя ў Найсвяцейшым Духу да Твайго Сэрца, і атулі Мацярынскай любоўю наш чалавечы свет, які мы даручаем Табе, непакоячыся за зямны і вечны лёс нас саміх і ўсіх нашых братоў і сясцёр.

Ты казала са смуткам: «Шмат душаў ідзе на асуджэнне». Сваёй духоўнай дачцэ, Люцыі, Ты тлумачыла, што «сучасны свет заслугоўвае патопу больш, чым у часы Ноя», а ў сваёй фацімскай таямніцы пакінула нам папярэджанне: сёння свет заслужыў вялікую Божую кару. Толькі Бог можа змяніць ход нашай гісторыі, пакласці канец распаўсюджванню вакол нас цывілізацыі смерці, абудзіць у людзей прагненне буда­ваць новы, лепшы свет. Як вучні Хрыста, пакліканыя да Яго служэння, стоячы сёння перад Табою, мы прагнем разам з усім Касцёлам з’яднацца перад Тваім Беззаганным Сэрцам у прысвячэнні, з якім Твой Сын у любові да нас аддаў сябе Айцу: «І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвячаныя ў праўдзе» (Ян 17, 19). Прагнем з’яднацца з нашым Адкупіцелем у гэтым прысвячэнні за свет і за чалавецтва — 

у прысвячэнні, якое ў Яго Боскім Сэрцы мае моц перапрашэння і кампенсацыі за грахі.

Сёння аддаемся Табе безаглядна, каб кожны з нас быў «цалкам Твой», ажно на вякі, каб нішто не адлучыла нас ад Езуса, Збаўцы свету. Няхай нашае прысвячэнне ў еднасці з прысвячэннем Твайго Сына мае моц перамяніць навакольны свет. Няхай яно агорне ўсіх людзей і дапаможа перамагчы ўсялякае зло, якое дух цемры здольны пасяліць у сэрцы чалавека і ў яго ўчынках, — тое, якое ўжо распаліў у наш час.

Просім Цябе, Марыя! Пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца — шлях, які вядзе сучасны свет да Бога. Просім, «ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды»!

Сярод мноства пагрозаў і няпэўнасці заўтрашняга дня ўсклікаем да Цябе з бязмежным даверам: дапамажы нам перамагчы жудасць зла, якое так лёгка ўкараняецца ў сэрцах сучасных людзей — зла, якое ў невымерных наступствах навісла над нашай сучаснасцю і, здаецца, перакрывае дарогі ў будучыню.

Ад голаду і вайны                                                                              — выбаў нас!
Ад атамнай вайны, ад самазнішчэння, ад усіх войнаў                                — выбаў нас!
Ад грахоў супраць чалавечага жыцця, пачынаючы з хвіліны яго зачацця,     — выбаў нас!
Ад нянавісці і прыніжэння годнасці дзяцей Божых                                    — выбаў нас!
Ад усялякай несправядлівасці ў грамадскім жыцці краіны і ўсяго свету        — выбаў нас!
Ад невыканання Божых запаведзяў                                                       — выбаў нас!
Ад спробаў знішчыць праўду пра Бога ў чалавечых сэрцах                        — выбаў нас!
Ад грахоў супраць Духа Святога                                                          — выбаў нас!

Прымі, наша Маці, гэтыя нашыя заклікі, напоўненыя цярпеннем усіх людзей, абуджаныя цярпеннем цэлых грамадстваў!

Дапамажы нам моцаю Духа Святога перамагаць усялякі грэх, грэх у кожным яго абліччы: у нас саміх і вакол нас.

Няхай наш дзіцячы давер будзе Тваёю прыладаю, якую Ты выкарыстаеш згодна з Божаю воляю, каб хутчэй настала цывілізацыя любові, каб сярод нас абудзілася вясна хрысціянства і расквітнела святасць жыцця — 

у нас, нашых сем’ях і ўсіх народах.

Няхай у гісторыі свету яшчэ раз аб’явіцца бязмежная магутнасць Адкуплення — магутнасць міласэрнай Любові! Няхай яна спыніць зло! Няхай пераменіць сумленні людзей! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы для ўсіх адкрыецца святло надзеі!

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет! Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…



Суплікацыя

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, — змілуйся на намі і над усім светам! (3 разы) 

 

Ружанец перапрашэння
Беззаганнага Сэрца Марыі

Хвалебныя таямніцы

Молімся: О Марыя, праз набажэнствы першых суботаў месяца прагнем перапрасіць за пяць відаў знявагаў і абразаў Твайго Беззаганнага Сэр­ца. Прымі гэтае наша перапрашэнне за блюзнерствы, скіраваныя супраць Твайго Беззаганнага Зачацця, Твайго Дзявоцтва і Твайго Божага Мацярынства. Ахвяруючы Табе гэтае наша перапрашэнне, просім прабачэння для тых, хто не прызнае Цябе за Маці ўсяго чалавецтва і хто сее ў сэрцах дзяцей абыякавасць, ігнараванне і нават нянавісць да Цябе. Урэшце прагнем перапрасіць за знявагі, прычыненыя Табе тымі, хто зневажае Твае святыя выявы. 

Маці Божая, аддаем Табе нашыя сэрцы. Ачысці іх, распалі ў іх любоў. Выпрасі нам святло Духа Святога, каб мы маглі пазнаць волю Божую і выканаць яе з Тваёй дапамогаю.

Жадаючы суцешыць і перапрасіць Тваё Беззаганнае Сэрца, распачынаем малітву Святога Ружанца.

 

Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.

Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. (3 разы)

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.

 

Таямніца І
Уваскрасенне Хрыста

Уваскрасенне Езуса ў велікодную раніцу — гэта вялікі знак перамогі нашага Збавіцеля над грахом і смерцю і, такім чынам, вызваленне ўсяго чалавецтва з няволі сатаны. Для самога Езуса гэта азначае перамяненне Яго смяротнага цела ў цела праслаўлёнае. Для Апосталаў — гэта еднасць з Настаўнікам і прабыванне разам з Ім на гасціне паяднання. Для нас уваскрасенне Хрыста азначае духоўнае адраджэнне ў водах хросту і вяртанне да новага жыцця ў справядлівасці і праўдзе. Гэта таксама знак годнасці нашага цела, якое ў поўнай славе будзе ўдзельнічаць у нашай радасці на небе.

Прымем дар уваскрасення, які дае нам Бог. Будзем жа часта карыстацца ласкаю паяднання, доступ да якой адкрываецца нам у сакрамэнце пакаяння, і ласкаю паяднання з пераможным Езусам у святой Імшы. Як мага часцей прыступайма да святой Камуніі, бо яна для нас — гарантыя нашага ўласнага ўваскрашэння.

У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, што ігнаруюць святыя сакрамэнты, не выкарыстоўва­юць ласкі, здабытыя Хрыстом для чалавецтва праз Яго уваскрасенне.

Пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце.

 

Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…

Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.

 

Таямніца ІІ
Унебаўшэсце Хрыста

«Хто сябе панізіць, той будзе ўзвышаны». Сын Божы сышоў з неба, абраўшы сабе месцам прабывання дзявочае лона Марыі. Ён стаў чалавекам. Памёр на крыжы і быў пахаваны. Душа Яго сышла ў адхлань. На трэці дзень Ён уваскрос.

Сваім уваскрасеннем Езус перамог смерць, праз сорак дзён Ён узышоў на неба, каб падрыхтаваць месца прабывання для тых, хто паверыў у Яго. Як Найвышэйшы Святар і Валадар Сусвету, дзякуючы сваім заслугам і праз святыя сакрамэнты, распарадчыкам якіх Ён учыніў Касцёл, Езус мае моц увесці нас у Божае Валадарства.

Будзем жа нястомна прасіць ласку тугі па небе і вучыцца ісці праз жыццё шляхам, указаным нам Збавіцелем. Не ўнікайма штодзённых цяжкасцяў і цярпенняў, не боймася прыніжэння. Пасля жыцця, вернага Богу, нас чакае Неба.

У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія жывуць толькі сённяшнім днём і не думаюць пра вечнасць, спрабуюць стварыць сабе шчасце і рай тут, на зямлі, робячы гэта заўсёды за кошт іншых людзей і ранячы Сэрца любячага Збавіцеля.

Пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваё непарушнае Дзявоцтва.

 

Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…

Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.

 

Таямніца ІІІ
Спасланне Духа Святога

Пасля ўнебаўшэсця Хрыста на працягу дзевяці дзён Марыя малілася з Апосталамі і вучнямі Пана аб дарах Духа Святога. На супольнасць, паглыбленую ў малітву, у шуме раптоўнага ветру і ў выглядзе вогненных языкоў сышоў абяцаны Езусам Дух Святы Суцяшыцель.

Дух Святы — выканаўца ўсялякага Божага дзеяння ў свеце. Гэта Ён сваім ценем атуліў Найсвяцейшую Панну Марыю, і Слова Божае сталася чалавекам. Гэта ў моцы Духа Святога Езус ішоў па свеце, навучаючы і здзяйсняючы цуды. Сваім Духам таксама Бог уваскрасіў Езуса з мёртвых.

Дзеянне Духа Святога асабліва праяўляецца ў справе асвячэння лю­дзей з таго часу, калі на Апосталах спачылі вогненныя языкі і калі Дух Святы сышоў на Касцёл, які нараджаўся.

Молімся аб ласцы паслухмянасці натхненням Духа Святога і аб паслухмянасці вучэнню Касцёла.

У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія грашаць супраць Духа Святога, не прызнаючы Яго існавання і дзеяння. Няхай нашае наследаванне Марыі, якая просіць дароў Духа Святога і якая адданая Яго кіраўніцтву, будзе нашым перапрашэннем за грахі тых, хто кіруецца духам гэтага свету.

Пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці.

 

Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…

Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.

 

Таямніца ІV
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

сё Яе жыццё праходзіла ў цесным паяднанні з Хрыстом. Таму няма нічога дзіўнага, што Езус хацеў, каб Яго Маці была падобная да Яго не толькі ў жыцці на зямлі, але і ў небе.

Праз унебаўзяцце Маці Божая асабліва стала падобнай да свайго Сына. Гэта вялікая праўда веры ўказвае нам усім канчатковую мэту імкненняў чалавека. Яна ўмацоўвае нас у веры ў нашае ўваскрашэнне і перамяненне ў іншым свеце.

Станьма пры ўнебаўзятай Марыі, каб радавацца хвалою нашай Маці. Праслаўляйма Бога за ўсе вялікія справы, якія Ён учыніў для Яе, і просім у Маці Божай ласкі такога жыцця, каб мы маглі сустрэцца з Ёю ў Божым Валадарстве.

У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія не прымаюць дагмату пра Ўнебаўзяцце Марыі.

Пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас шанаванне і любоў да Тваіх абразоў.

 

Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…

Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.

 

Таямніца V
Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі

Святое Пісанне вучыць нас, што кожны слуга Божы атрымае нябесную карону, «карону жыцця і хвалы». Марыя, Маці Хрыста і Маці наша, па волі Бога — Каралева неба і зямлі. Гэтую праўду з радасцю абвяшчае Касцёл. Папа Пій ХІІ у фацімскіх падзеях бачыў «пасланне аб каралеўскай годнасці Марыі» і ўстанавіў свята Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы, якое адзначаецца 22 жніўня.

Асаблівую каштоўнасць мае ўшанаванне Каралевы неба і зямлі, наследаванне Яе дабрадзейнасцяў і прысвячэнне сябе Яе Беззаганнаму Сэрцу.

Учынім жа Марыю Каралеваю ўсяго нашага жыцця, Паннаю нашых сэрцаў. Няхай знойдзе Яна ў нас адданых слугаў і шанавальнікаў.

У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія не прызнаюць каралеўскай годнасці Найсвяцейшай Маці, не прымаюць Яе Мацярынскага панавання, не аддаюць Ёй належнай пашаны і не просяць у Яе дапамогі і патрэбных ласкаў.

Пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя чытаецца просьба: Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе.

 

Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…

Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.

 

Малітва на заканчэнне

Каралева Ружанца Святога, наша Фацімская Пані! Дзякуем Табе за дапамогу, якую Ты нам аказала. Тваё Фацімскае пасланне — гэта праява Мацярынскай любові. Ты прагнеш усіх уратаваць і кожнага хочаш правесці на Неба.

Хвала і праслаўленне Айцу і Сыну, і Духу Святому за гэтую поўную велічы Каралеву Неба, за Яе Фацімскае пасланне і за выслухоўванне нашых просьбаў. Амэн.

 

Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі
(Ларэтанская)

Кiрые, элейсон,                             Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас,                                       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,                                          – змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,                           – змiлуйся над намi.
Духу Святы, Божа,                                           – змiлуйся над намi.
Святая Тройца, адзiны Божа,                              – змiлуйся над намi. 

Святая Марыя,                                                      – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамi,
Мацi Хрыстова,
Мацi Касцёла,
Мацi ласкi Божай,
Маці Міласэрнасці,
Маці прачыстая,
Мацi беззаганная,
Мацi непарушная,
Маці нявінная,
Мацi наймiлейшая,
Мацi найцудоўнейшая,
Мацi добрай рады,
Мацi Стварыцеля,
Мацi Збавiцеля,
Панна наймудрэйшая,
Панна, хвалы годная,
Панна праслаўлёная,
Панна магутная,
Панна ласкавая,
Панна верная,
Люстра справядлiвасцi,
Сталiца мудрасцi,
Прычына нашай радасцi,
Святыня духоўная,
Святыня хвалебная,
Святыня слаўная пабожнасцi,
Ружа містычная,
Вежа Давiдава,
Вежа з косцi слановай,
Залаты доме,
Каўчэг Запавету,
Брама нябесная,
Зорка ранiшняя,
Аздараўленне хворых,
Прытулак грэшных,
Суцяшальнiца засмучаных,
Успамога хрысціянаў,
Каралева анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева Апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,
Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева Ружанца Святога,
Каралева сем’яў,
Каралева супакою,                                          – малiся за нас.

Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,      – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,      – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,      – змiлуйся над намi.

С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.

 

Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.

О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

 

Малiтва св. Бэрнарда

Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн. 

 

Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Маці Божай

Беззаганная Маці Бога, Твой Сын хацеў, каб мы прынялі Цябе як Маці і каб Ты навучыла нас ісці следам за Ім. Ён жадаў, каб Ты падтрымлівала нас сваёю матчынаю апекаю. Твайму Беззаганнаму Сэрцу аддаём усё нашае жыццё, нашую радасць і смутак. Няхай нашае жыццё стане гімнам праслаўлення Бога.

Прысвячаем Табе сем’і нашага краю. Няхай яны стануць падобнымі да Тваёй сям’і ў Назарэце, каб усе адчувалі і спазнавалі ў іх любоў Бога.

Тваёй апецы аддаём увесь Касцёл, асабліва яго пастыраў. Выпрасі нам у cвайго Сына ласку любові да Касцёла, які так часта на працягу гісторыі праходзіў праз выпрабаванні. Аддаём Табе дзяцей і моладзь нашай краіны. Выпрасі для нашага народа шматлікія пакліканні да святарства і кансэкраванага жыцця. Выпрасі таксама святасць для сужэнцаў.

Даручаем Табе хворых і церпячых. Будзь з намі, калі слабее наша надзея. Заступіся за нас, каб мы станавіліся ўсё больш сумленнымі людзьмі. Твайму Беззаганнаму Сэрцу давяраем нашую сучаснасць і будучыню.

 

Адпаведны спеў

Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам

Спеў на заканчэнне (напрыклад, «З далёкай Фацімы» – малітоўнік «Ойча наш», с. 561).

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней