
Шаноўныя чытачы!
Ранняю вясноваю парою сёлета настане Вялікдзень — свята радаснай перамогі жыцця над смерцю,
Божай ласкі над грахом, любові над нянавісцю…
Шчыра віншуючы вас з гэтаю светлаю ўрачыстасцю, ад усяго сэрца жадаем,
каб гэтая перамога кожны дзень асвятляла вашыя душы на складаным, нязведаным і часта неспакойным жыццёвым шляху,
каб радаснае «Аллелюя!» загучала ў вашых сэрцах на поўную моц,
даючы надзею на лепшае і ўпэўненасць у тым, што Пан заўсёды з намі!
Няхай уваскрослы Хрыстус атуліць вас сваёю бязмежнаю міласэрнасцю, прабачэннем і ласкаю,
рассее сумненні і роспач, дасць новыя сілы на тое, каб жыць, працаваць на Божую хвалу і любіць бліжніх…
Рэдакцыя