30 сакавіка святкуе свой 50-ы дзень нараджэння руплівы святар, пробашч парафій св. Міхала Арханёла ў Багданаве і св. Яна Паўла ІІ у Мінску, душпастыр Апостальства дапамогі душам чыстцовым у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Ігар Лашук. Рэдакцыя шчыра віншуе яго з гэтым знакавым юбілеем, які сімвалічна прыпаў на Год Божай Міласэрнасці.
Разам з усімі парафіянамі дзякуем яму за шчодры дар Эўхарыстыі, плённае супрацоўніцтва і клапатлівую пастырскую апеку.
Ад усяго сэрца жадаем Вам, кс. Ігар, каб Пан Бог і надалей благаслаўляў Ваша нястомнае служэнне, даваў невычэрпную духоўную і фізічную моц у здзяйсненні Яго святой волі і праяўляў да Вас сваю бязмежную міласэрнасць. Няхай Марыя — Маці ўсіх святароў — заўсёды моцна трымае Вас за руку ва ўсіх нялёгкіх выпрабаваннях і дапамагае ісці за Яе Сынам у кожную хвіліну жыцця.
Рэдакцыя

