СТОЛ БОЖАГА СЛОВА
Чацвёртая нядзеля Адвэнту, год С (23.12.2012)
Чытанні: Міх 5, 1–4а; Пс 80 (79), 2ас і 3b. 15–16. 18–19; Гбр 10, 5–10
Евангелле паводле святога Лукі 1, 3–45
Скрайняя заангажаванасць — так можна назваць таямніцу Божай любові, над якою мы разважаем і якую будзем святкаваць. Аўтар Паслання да Габрэяў выразна кажа пра гэта: усе ахвяры Старога Запавету былі ліквідаваныя, замененыя ахвяраю Хрыста, якая мае моц збавіць нас. Ахвяры Старога Запавету былі прызначаныя стаць знакам любові і еднасці чалавека з Богам. Аднак занадта часта іх разумелі як падатак — колькі яшчэ я павінен аддаць Пану Богу, каб магчы жыць нармальна? Колькі трэба Яму заплаціць, каб Ён быў зычлівы? Занадта часта гэтыя ахвяры былі своеасаблівым хабарам Богу або выяўлялі страх. Вельмі рэдка яны былі выяваю любові, і таму не падабаліся Богу.
І менавіта цяпер гэтыя ахвяры становяцца непатрэбнымі: калі чалавецтва не было здольнае аддаць сябе Богу, сам Бог аддаў сябе дарэшты. Бог стаў чалавекам, цалкам з’яднаўся з намі, аддаўся ў нашыя рукі. Чалавек баяўся аддаць сябе ў Божыя рукі, бо не мог спазнаць Бога і паверыць у Яго любоў. Бог, ведаючы чалавека, апроч усяго, ахвяраваўся яму менавіта дзеля гэтай любові. Цяпер Сын Божы, які стаў і чалавечым Сынам, асвячае сваіх братоў і вядзе іх да Айца.
Шчаслівыя тыя, якія паверылі, што споўніцца сказанае ім Панам…
Айцец Крыштаф Коц’ян ОР

