Слова Бога і слова чалавека

Сёння разам з айцом дамініканінам Гжэгажам Курасем ОР мы разважаем пра тое, што слова Бога не асуджае чалавека, а заклікае да любові і збаўлення.

Нядзеля ў Актаве Нараджэння Пана. Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, год С (29.12.2024)

Бaцькi Езуса хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны ўзышлі ў Ерузaлем пaвoдле звычaю святa. Калі па заканчэнні дзён свята вярталіся, зaстaўся Хлопец Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе з пілігрымамі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Ерузaлем, шукaючы Ягo. Пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. А ўсе, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягo. Убaчыўшы Яго, яны здзiвiліся, i скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: «Дзіця, чаму Ты зрaбiў нaм тaк? Вoсь бацька Твoй i я балюча перажывалі, шукаючы Цябе». Ён скaзaў iм: «Чaгo ж вы шукaлі Мяне? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?» Aле яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм.

I Ён пайшоў з iмi, і прыйшoў у Нaзaрэт, i быў паслухмяны iм. A Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.

(Лк 2, 41–52)

Слова Бога і слова чалавека

Прапаную паглядзець на тое, што адбылося ў святыні, не як на пабожную сустрэчу святых людзей, а як на сямейнае здарэнне: перапалоханыя бацькі знаходзяць згубленае дзіця. Гэтаю сцэнаю заканчваецца адна драма і адразу распачынаецца наступная — дванаццацігадовы падлетак зусім не заўважае, што ўчыніў нешта дрэннае. Больш за тое, ён пры ўсіх унушае бацькам, што гэта яны вінаватыя, бо няправільна ўсё разумеюць.

Калі я спытаў у свайго брата, што ён мяркуе пра гэтую размову Езуса з бацькамі, ён адказаў мне: «Калі ўлічваць тое, як Езус часам можа выказацца, то я не хацеў бы, каб Ён мяне калісьці назваў крывадушнікам». На самай справе, Езус можа ўжыць вострыя словы: «крывадушнікі», «пабеленыя пахавальні» (Мц 23, 27), ці больш апісальна: «Ваш айцец д’ябал» (Ян 8, 44). Як ні паглядзім на тэкст Евангелля, у пэўны момант немагчыма не заўважыць, што Езус часам можа словам зачапіць за жывое. Ці не нагадвае нам гэта вельмі моцна нашага стылю гутаркі з іншымі, калі ў нас бушуюць эмоцыі? Калі Езус мог так гаварыць, то, можа, і нам дазволена?

«Ні ў якім выпадку!» — крыкнуў бы святы Павел. Ёсць прынцыповая розніца паміж нашымі словамі і ацэнкаю Езуса. Нашыя словы звычайна гучаць як прысуд: «Вось я абвяшчаю ўсяму свету, што N. — падманшчык, махляр і дрэнна скончыць!» Нашая ацэнка замыкае чалавека ў цесных рамках крыўднага апісання, якое часта абмяжоўваецца адным словам.

Жадаючы зразумець словы Езуса, трэба ўспрыняць іх у кантэксце любові да чалавека. Езус нібы гаворыць: «Так, сапраўды, ты — крывадушнік; не разумееш Божага дзеяння; грашыш, а гэта вядзе да смерці». І тут жа дадае: «Да такога, які ты ёсць, Я прыходжу; такога, які ты ёсць, я хачу збавіць. Калі ты вернешся да Мяне і палюбіш Мяне, то Я дапамагу табе пазбавіцца крывадушнасці і стаць чалавекам, які жыве ў праўдзе; з неразумнага ты ператворышся ў настаўніка Божага закону; з грэшніка Я ўчыню цябе святым — дзеля Маёй хвалы!»

Езус не столькі павучаў сваіх бацькоў, колькі нагадаў ім, Хто Ён. Кожны Божы напамін патрэбны для таго, каб мы памяталі, што Ён — Бог. Народжаны з Дзевы Чалавек, але адначасова Бог.


Айцец Гжэгаж Курась OP
Пераклад з польскай мовы Ганны Шаўчэнка.

Паводле матэрыялаў партала https://wdrodze.pl

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней