Пане Божа, адкрый нашыя вушы і сэрцы…

 

Разважанне на Адвэнт 13 снежня 2021 г. Бог выкарыстоўвае самых нечаканых людзей, каб прадказаць прыйсце свайго Сына. Бедныя пастухі становяцца аднымі з першых сведкаў Яго Нараджэння. Мудрацы з Усходу, а не з народу Ізраэля прыходзяць здалёк, каб пакланіцца Яму...

У першым чытанні прыйсце Езуса можна адчуць у словах Валаама, сына Бэора. Нягледзячы на тое, што Валаам быў наняты, каб праклінаць ізраэльцянаў, ён не змог учыніць нічога іншага, як іх благаслаўляць. У канцы гэтага чытання ва ўрыўку свайго апошняга прароцтва Валаам гаворыць, што бачыў нешта далёкае ў будучыні: «Узыходзіць зорка ад Якуба, і падымаецца жазло ад Ізраэля».

Мы служым Пану, прыйсце якога было настолькі значнае і важнае для свету, што пра Яго было нават папярэдне абвешчана. Шматлікія прароцтвы і абвяшчэнні дапамагаюць Ізраэлю і ўсяму свету даведацца, што ўрэшце з’явіцца Кароль Месія, які выратуе народ Божы. Сёння Бог усё яшчэ размаўляе з намі, абвяшчаючы прыйсце свайго Сына ў нашыя сэрцы і Яго другое прыйсце напрыканцы вякоў. Магчыма, нам трэба быць адкрытымі, каб пачуць гэту Добрую Навіну з нечаканай крыніцы, ці быць адкрытымі для Духа, які будзе выкарыстоўваць нас як малаверагодны голас для перадачы гэтага іншым.


Малітва: Пане Езу, дзякуй Табе за шляхі, якімі Ты адкрываеш нам сябе. Адкрый нашыя вушы, каб пачуць Тваё пасланне збаўлення і жыцця. Дазволь нам быць добраахвотнымі вестунамі Твайго прыйсця сваім бліжнім.


Брэдлі Барнс.
Пераклад з англійскай мовы Іны Бігель.
https://www.thecatholictelegraph.com/advent-reflections-2021/78363.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней