Выклік Вялікага посту–2019. Акцыя «40х40»

На Вялікі пост прапануем вам своеасаблівы малітоўны выклік пад назваю «40х40». Ён складаецца з 40 малітоўных інтэнцый, у якіх трэба маліцца на працягу 40 дзён Вялікага посту. 


Каб паспяхова справіцца з гэтым малітоўным выклікам, неабходна:

- прачытаць прапанаваны на бягучы дзень урывак з Евангелля;
- памаліцца адну таямнічку Ружанца ў адпаведнай інтэнцыі.

Калі ў вас ёсць цярплівасць і моцная воля, то гэта будзе нескладана. На нашу думку, гэта добры спосаб перажыць Вялікі пост крыху інакш і адпаведным чынам падрыхтавацца да святкавання Вялікадня. Прапануем вам на кожны дзень посту урывак і інтэнцыю, якія мы таксама кожны дзень будзем публікаваць на нашых старонках у Instagram, Facebook, Vk і Ok.ru. Поспехаў!

6 сакавіка – Папяльцовая серада
За благаслаўлёны час посту
Мц 6, 1–6.16–18

7 сакавіка – чацвер пасля Папяльца
За церпячых
Лк 9, 22–25

8 сакавіка – пятніца пасля Папяльца
За галодных
Мц 9, 14–15

9 сакавіка – субота пасля Папяльца
За тых, хто шукае Хрыста
Лк 5. 27–32

11 сакавіка – панядзелак пасля І нядзелі Вялікага посту
За патрабуючых
Мц 25, 31–46

12 сакавіка – аўторак пасля І нядзелі Вялікага посту
Аб дары малітвы
Мц 6, 7–15

13 сакавіка – серада пасля І нядзелі Вялікага посту
За навяртанне грэшнікаў
Лк 11, 29–32

14 сакавіка – чацвер пасля І нядзелі Вялікага посту
Аб даверы Богу
Мц 7, 7–12

15 сакавіка – пятніца пасля І нядзелі Вялікага посту
За аздараўленне адносінаў
Мц 5, 20–26

16 сакавіка – субота пасля І нядзелі Вялікага посту
За нашых непрыяцеляў
Мц 5, 43–48

18 сакавіка – панядзелак пасля ІІ нядзелі Вялікага посту
За ўменне прабачаць іншым
Лк 6, 36–38

19 сакавіка – св. Юзафа, абранніка НПМ
За татаў і мужоў
Лк 2, 41–51а

20 сакавіка – серада пасля ІІ нядзелі Вялікага посту
За тых, хто служыць іншым
Мц 20, 17–28

21 сакавіка – чацвер пасля ІІ нядзелі Вялікага посту
За бедных
Лк 16, 19–31

22 сакавіка – пятніца пасля ІІ нядзелі Вялікага посту
За «ўраджай» у парафіях
Мц 21, 33–43.45–46

23 сакавіка – субота пасля ІІ нядзелі Вялікага посту
Аб добрай споведзі
Лк 15, 1–.11–32

25 сакавіка – Звеставанне НПМ
За ненароджаных дзяцей
Лк 1, 26–38

26 сакавіка – аўторак пасля ІІІ нядзелі Вялікага посту
За супакой у сем’ях
Мц 18, 21–35

27 сакавіка – серада пасля ІІІ нядзелі Вялікага посту
За настаўнікаў і катэхетаў
Мц 5, 17–19

28 сакавіка – чацвер пасля ІІІ нядзелі Вялікага посту
За няверуючых
Лк 11, 14–23

29 сакавіка – пятніца пасля ІІІ нядзелі Вялікага посту
Аб любові да бліжняга
Мк 12, 28–34

30 сакавіка – субота пасля ІІІ нядзелі Вялікага посту
Аб дары пакоры
Лк 18, 9–14

1 красавіка – панядзелак пасля ІV нядзелі Вялікага посту
За ўрачоў і медыцынскі персанал
Ян 4, 43–54

2 красавіка – аўторак пасля ІV нядзелі Вялікага посту
За людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Ян 5, 1–3.5–16

3 красавіка – серада пасля ІV нядзелі Вялікага посту
За памерлых
Ян 5, 17–30

4 красавіка – чацвер пасля ІV нядзелі Вялікага посту
За сілу быць сведкам Хрыста
Ян 5, 31–47

5 красавіка – пятніца пасля ІV нядзелі Вялікага посту
За вязняў
Ян 7, 1–2.10.25–30

6 красавіка – субота пасля ІV нядзелі Вялікага посту
За любоў да Святога Пісання
Ян 7, 40–53

8 красавіка – панядзелак пасля V нядзелі Вялікага посту
За адмову ад асуджэння
Ян 8, 1–11

9 красавіка - аўторак пасля V нядзелі Вялікага посту
За гатоўнасць выконваць Божую волю
Ян 8, 21–30

10 красавіка – серада пасля V нядзелі Вялікага посту
За залежных людзей
Ян 8, 31–42

11 красавіка – чацвер пасля V нядзелі Вялікага посту
За «адкрыццё» сэрца
Ян 8, 51–59

12 красавіка – пятніца пасля V нядзелі Вялікага посту
За несправядліва абвінавачаных
Ян 10, 31–42

13 красавіка – субота пасля V нядзелі Вялікага посту
За рассеяных па свеце дзяцей Божых
Ян 11, 45–56

15 красавіка – панядзелак Вялікага тыдня
За прадстаўнікоў дзяржаўнай улады
Ян 12, 1–11

16 красавіка – аўторак Вялікага тыдня
За сяброў
Ян 13, 21–33.36–38

17 красавіка – серада Вялікага тыдня
За трываласць у веры
Мц 26, 14–25

18 красавіка – Вялікі чацвер
За ўсе атрыманыя ласкі
Лк 4, 16–21

19 красавіка – Вялікая пятніца
За сілу ў цярпенні
Ян 18, 1–19.42

20 красавіка – Вялікая субота
За жыццё вечнае


Паводле: saletinirozkvet.webnode.sk

 

Цэтлікі: Вялікі пост

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней