
"Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло. <...> Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам..."
Як жа гэта сімвалічна, што пражыты год завяршаецца Божым Нараджэннем! Завяршэнне і Нараджэнне - бясконцасць, непарыўнасць жыцця ў Богу і з Богам...
Дзякаваць Богу, гэты год мы пражылі пад знакам і ў святле іншых юбілеяў - 100-годдзя Фацімскіх аб'яўленняў і 500-годдзя беларускага кнігадруку, нашай 500-годнасці. Іх адзначалі і святкавалі, пра іх пісалі і думалі. Радасна, што Фацімскі, такі актуальны сёння заклік Марыі да нястомнай малітвы і навяртання ў гэтым юбілейным годзе прагучаў з новаю сілаю дзякуючы таксама і шматлікім публікацыям у каталіцкім друку, у тым ліку і ў нашым Марыйным часопісе...
Крыстына Лялько