Мы нядоўга думалі і вырашылі зладзіць у Адвэнце конкурс. Канешне ж, за падарунак.
З сённяшняга дня фіксуйце любы свой рух перад Раратамі, па дарозе на Рараты, пасля Раратаў... Ну, вы разумееце, пра што вядзецца гаворка.
Крок 1.
Рабіце фота зорнага неба (касцёла, лампадак, змерзлага носу); пішыце сведчанні, як вы ехалі з запаленай свечкай у аўтобусе (уставалі з ложка, пілі каву пасля Імшы), здымайце відэа з раратнімі спевамі (ды ўсяго, што заўгодна) — увага! — усё толькі на тэму Раратаў.
Крок 2.
Стаўце хэштэг: #AveRaraty і публікуйце свае пасты ў сацсетках (Facebook, Вконтакте, Instagram, Одноклассники).
Крок 3.
Падпішыцеся на старонку часопіса «Ave Maria» ў любой з названых сацсетак і падзяліцеся навіной пра конкурс на сваёй старонцы.
І гэта ўсё? Так. Але стоп, азірнёмся, хэштэгамі #AveRaraty мы пакрысе зможам запоўніць зусім не малы аб’ём інтэрнэт-прасторы!
Кожную сераду каманда часопіса «Ave Maria» будзе шукаць па хэштэгу вашую «творчасць» і будзе рабіць рэпост самых цікавых допісаў у сваіх сацсетках.
На заканчэнне Адвэнту, 23 снежня, мы падвядзём вынікі конкурсу, вызначым пераможцу, які атрымае падарунак — каталіцкія бестселеры — кнігі айца езуіта Юзафа Аўгустына SJ «Адам, где ты?» і «Дай мне пить».
Хрысціяне, давайце дзейнічаць. Хаця б адным дотыкам да экрану смартфона.
Рэд.