
21 кастрычніка ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе Ружанцовы кангрэс, важнаю часткаю якога стане супольная малітва на ружанцы і Эўхарыстыя, якую будзе цэлебраваць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Як адзначаюць арганізатары, «Ружанцовы кангрэс — гэта спатканне, падчас якога можна паглыбіць свае веды і любоў да Маці Божай і яе Святога Ружанца».
На Ружанцовы кангрэс запрашаюцца святары, сёстры, прадстаўнікі групаў «Жывога Ружанца» і ўсе ахвотныя. Арганізатары таксама нагадваюць, што да канца верасня праходзіць конкурс паэзіі і музыкі на ружанцовую тэматыку, лепшыя творы прагучаць на кангрэсе.
Праграма мерапрыемства:
9:30 – 10:15 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10:20 Адкрыццё кангрэса.
10:30 – 11:15 Даклад айца д-ра Анджэя Бялята ОР «Развіццё ружанцовай малітвы і актуальнасць вучэння папы Льва XIII у яго дванаццаці ружанцовых энцыкліках».
11:15 – 12:00 Даклад айца Рамана Шульца ОР «Важныя аспекты апостальскага ліста Яна Паўла ІІ „Rosarium Virginis Mariae“ ў перспектыве пяці ўмоваў малітвы на ружанцы».
*** Пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
12:20 – 12:50 Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
13:00 – 13:50 Абед.
14:00 – 14:45 Даклад Юліі Шэдзько OPs «Ружанцовая малітва і справы міласэрнасці ў жыцці благаслаўлёнага Барталамея Лонга, дамініканскага тэрцыярыя».
14:45 – 15:15 Даклад с. Марыі Емяльянчык ОР «Значэнне і неабходнасць ружанцовай малітвы ў Фацімскіх аб’яўленнях».
*** Пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
15:30 – 15:55 Перапынак.
16:00 – 17:15 Сведчанні, вершы, прэзентацыя новых музычных твораў і песняў на ружанцовую тэматыку.
17:15 Падрыхтоўка да літургіі.
17:30 Эўхарыстыя (цэлебруе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч).
Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 10 кастрычніка. Дастаткова даслаць смс-паведамленнем інфармацыю пра сябе: імя, прозвішча, горад, назву парафіі і нумар тэлефона. Для зарэгістраваных удзельнікаў кангрэса рыхтуецца шмат падарункаў: CD-дыск з запісам ружанцовых таямніцаў, кашулькі, кубкі, асадкі, торбачкі і інш.
- Кантакты: а. Раман, тэл. +375292919211; +48664570570 (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.) або а. Павел, тэл. +375299202007.
- Адрас для карэспандэнцыі: а. Раман Шульц OP, вул. Якубоўскага, 39/18, 212026, Магілёў.
Больш падрабязную інфармацыю пра Ружанцовы кангрэс шукайце на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку.
Арганізатары Ружанцовага кангрэса

