Агульнабеларуская навэнна «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!»
30.09.2025|Падзеі

З нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі года ў Нацыянальным санктуарыі Марыі ў Будславе (а таксама ў парафіях) з 4 кастрычніка 2025 года да 6 чэрвеня 2026 праводзіцца Агульнабеларуская навэнна «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!».

З распараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Па ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 4 кастрычніка 2025 года да 6 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным санктуарыі Марыі ў Будславе будзе праводзіцца Агульнабеларуская навэнна — малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Асноўным днём, прызначаным для супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі і набажэнства, прысвечанага Найдаражэйшай Крыві Хрыста, будзе кожная першая субота месяца на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі да ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, якая адбудзецца 4 ліпеня 2026 года.

Дарагія браты і сёстры! Шчыра запрашаю ўсіх да ўдзелу ў гэтай малітоўна-духоўнай падзеі. Праз набажэнства да Найдаражэйшай Крыві будзем дзякаваць Богу за Яго літасць да свету і да нашай Айчыны, да ўсіх нас, нашых сем’яў і супольнасцяў, дзякаваць за плён аднаўлення структураў Касцёла ў Беларусі, а таксама будзем прасіць аб спакоі ў свеце, давяраючы Яму лёс свету і лёс кожнага чалавека, лёс нашай краіны. 

Заахвочваю манаскія, рэлігійныя супольнасці і рухі, любую моладзь і ўсіх вернікаў далучыцца да Агульнабеларускай навэнны, якая паспрыяе не толькі паглыбленню веры, распаўсюджанню адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, іншых традыцыйных набажэнстваў (Святой гадзіны, набажэнстваў у першы чацвер месяца, набажэнстваў уміласціўлення Найсвяцейшага Сэрца Езуса і перапрашэння за знявагі Беззаганнага Сэрца Марыі), але і дапаможа ўсвядоміць тую вялікую ласку, якою з’яўляецца Эўхарыстыя і святая Камунія — Цела і Кроў Хрыста — нашая моц і гарантыя нашай шчаслівай вечнасці. <...> Вельмі важна, каб Навэнна праводзілася не толькі ў Будслаўскім санктуарыі, але таксама ў кожнай парафіі, каб разважанні пра Эўхарыстыю, Ружанцовыя разважанні паспрыялі нашаму аднаўленню ў Хрысце, а значыць усіх нашых супольнасцяў. <...>

4 ліпеня 2026 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас урачыстасці, здзейснім прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі, усяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста. Гэтае прысвячэнне стане ўдзячнасцю за 35 гадоў аднаўлення нашага партыкулярнага Касцёла, перапрашэннем і прысвячэннем Пану Богу будучыні Касцёла і свету. Пастараемся ж, шчыра ўдзельнічаючы ў набажэнствах да Найдаражэйшай Крыві Езуса Хрыста, вымаліць, каб «Кроў Хрыста пранікала ў кожнага чалавека і ў яго справы, прыносячы ўсім нам, паводле волі Божай, вызваленне, ачышчэнне, аздараўленне і асвячэнне. Няхай заяснее хвала Тваёй Крыві, Пане наш і Збаўца, і аб’явіцца яе моц. Прымаем усё, што Ты, Пане, нам сёння спашлеш, дзеля хвалы Тваёй Крыві, дзеля карысці святога Касцёла і як уміласціўленне за нашы грахі, складаючы ўсё гэта ў келіху Тваёй Крыві праз заступніцтва Марыі».

Тэксты набажэнстваў на паасобныя першыя суботы, падрыхтаваныя выдавецтвам «Про Хрысто», будуць змяшчацца ў часопісе «Ave Maria», а таксама на інтэрнэт-старонках: сatholic.by, catholicminsk.by, ave-maria.by.

Дапаможныя матэрыялы для правядзення Навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» зацверджаны:

Imprimatur

+ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, № 220/к/25 ад 19 верасня 2025 г.

Тэксты для друку

  • Набажэнства на 4 кастрычніка 2025 г. A4 doc, A4 pdf
  • Парадак Навэнны і План наведвання Нацыянальнага санктуарыя Марыі ў Будславе і правядзення набажэнстваў у парафіях Doc, Pdf
  • Ружанец перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі ў рамках Навэнны Doc, Pdf
  • Разважанні на кожны дзень Навэнны Nawenna-Razwazanni-text Doc, Pdf

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней