У выдавецтве «Про Хрысто» выйшла кніжачка з выбранымі малітвамі для моладзі. Зручны, невялікага памеру малітоўнік быў падрыхтаваны спецыяльна як дапамога для маладога чалавека, каб вучыцца давяраць Богу кожны момант свайго жыцця ў малітве і быць пакаленнем «М» — пакаленнем малітвы, якая прыносіць плён.
Складальнікі не імкнуліся ахапіць увесь багаты спектр рэчаіснасці маладога чалавека, а вылучылі толькі найбольш важныя сферы жыцця, якія варта напоўніць Божай прысутнасцю. Гэта — духоўнае жыццё, сфера пачуццяў, сексуальнасць, праца і служэнне, а таксама выклікі гэтага свету. У кнігу ўвайшлі малітвы, якіх вы не знойдзеце ў іншых беларускамоўных малітоўніках, напрыклад, навэнна да св. Людовіка Мартэна за людзей, якія перажываюць дэпрэсію, малітва да Найсвяцейшай Панны Марыі аб адкрыцці дару жаноцкасці, малітва да св. Юзафа аб адкрыцці дару мужнасці, малітва аб унутраным аздараўленні.
Малітвы, літаніі, навэнны і псальмы змешчаныя ў пяці раздзелах: «Я і мая душа», «Я і маё цела», «Я і мае пачуцці», «Я і мая праца», «Я і гэты свет». Напачатку кожнага раздзела малітоўнічка пададзеныя, адпаведныя тэматыцы, нумары артыкулаў з катэхізіса для моладзі YOUCAT, які дапаможа паглыбіць рэлігійныя веды.
ЗМЕСТ
Малітва моладзі
Уступ
Я І МАЯ ДУША
Малітва аб пераадоленні спакусаў
Просьба аб прабачэнні грахоў, учыненых супраць першай запаведзі
Пане, прыходжу да Цябе (паводле папы Бэнэдыкта XVI)
Акт аддання сябе Езусу (кс. Даліндо Руотала)
Псальм 65
Я І МАЁ ЦЕЛА
Аб захаванні чыстасці
Аб вызваленні ад эратычнай залежнасці
Малітва да св. Марыі Егіпецкай
Малітва да Найсвяцейшай Панны Марыі аб адкрыцці дару жаноцкасці
Малітва да св. Юзафа аб адкрыцці дару мужнасці
Малітва аб распазнанні паклікання
Малітва за каханага чалавека
Малітва хлопца аб сужэнстве
Малітва дзяўчыны аб сужэнстве
Малітва за сем’і (св. Яна Паўла ІІ)
Псальм 8
Я І МАЕ ПАЧУЦЦІ
Малітва ў смутку
Малітва аб радасці
Малітва таго, хто вызваляецца ад залежнасці
Малітва аб унутраным аздараўленні
Малітва за бацькоў
Малітва аб вызваленні ад надакучлівых думак і кашмараў
Навэнна да св. Людвіка Мартэна за людзей, якія перажываюць дэпрэсію
Псальм 23
Я І МАЯ ПРАЦА
Малітва аб распазнанні і развіцці паклікання
Аб распазнанні і развіцці талентаў
Просьбы аб асвячэнні дня і працы
Аб добрым выкарыстанні часу
Малітва перад вучобаю
Малітва перад працаю
Аб дапамозе ў патрэбе
Аб пазбаўленні ад празмернага клопату (паводле св. Томаса Мора)
Аб пазбаўленні ад ляноты
Малітва студэнта
Перад экзаменам
Навэнна да св. Юзафа
Літанія да св. Юзафа
Псальм 127
Я І ГЭТЫ СВЕТ
Малітва св. Францішка аб духу любові
Аб спакоі
Малітва за Касцёл
Малітва за Айчыну (паводле кс. Пятра Скаргі)
Аб мудрым выбары
Аб вызваленні з-пад дрэннага ўплыву
Перад уваходам у інтэрнэт
Падчас падарожжа (да св. арханёла Рафала)
Аб выхадзе з секты
Малітва аб абароне чалавечага жыцця (паводле св. Яна Паўла ІІ)
Літанія аб абароне зачатага жыцця (паводле а. Франка Павонэ)
Штодзённы рахунак сумлення
Псальм 139, 1–12
Кацярына Дурко
Набыць малітоўнік можна:
- у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 11:00-18:00);
- у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
- альбо звяртайцеся ў выдавецтва па тэл. (017) 356 17 50