Віншуем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з імянінамі!
28.10.2024|Падзеі
Фота Віталія Палінеўскага

Ваша Эксцэленцыя, глыбокапаважаны і дарагі арцыбіскуп Тадэвуш! Мы вельмі рады, што ёсць чарговая нагода павіншаваць Вас з Вашымі імянінамі. Вы як нельга лепш адпавядаеце цнотам Вашага нябеснага апекуна, святога Юды Тадэвуша, якога ў літаніі мы называем «слаўным апосталам», «адданым веравызнаўцам», «сапраўдным сябрам Хрыста», «верным слугою Божым»... Ваш апякун — заступнік у цяжкіх справах. Дзякуем Вам за тое, што і ў нашых цяжкіх справах Вы нас падтрымліваеце і дапамагаеце. Таксама дзякуем Вам за творчае супрацоўніцтва і жадаем моцнага здароўя, трываласці на доўгія-доўгія гады Вашай ахвярнай і руплівай працы, радасці, Божага благаслаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вашым апостальскім служэнні па прыкладзе Вашага апекуна.

З малітваю і ўдзячнасцю,
рэдкалегія часопісаў «Наша вера», «Ave Maria» і калектыў выдавецтва «Pro Christo».

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней