Віншаванне кс. Уладзіславу Завальнюку з 50-годдзем святарства ад парафіі св. Лукі, евангеліста, і св. Марціна
29.04.2024|Падзеі

Ксёндз канонік Уладзіслаў з’яўляецца для многіх вернікаў жывою легендаю, асобаю, жыццёвы прыклад якой моцна кранае сэрцы вернікаў, бо ён паказвае сваю вернасць Божаму пакліканню на ўсіх шляхах, ва ўсіх мясцінах і абставінах, куды яго кіруе Пан Бог.

Для нас ксёндз Уладзіслаў яшчэ і моцная падтрымка ў складаны для парафіі перыяд. Шмат гадоў наша парафія мела прытулак у Чырвоным касцёле, і кс. Уладзіслаў быў нашым пробашчам, дапамагаючы ў станаўленні супольнасці. Таму нам асабліва прыемна і радасна раздзяліць гэтае свята разам з ксяндзом канонікам Уладзіславам.

Шчыра віншуем Вас, шаноўны ксёндз Уладзіслаў, з 50-годдзем святарскага пасвячэння! Дзякуем за давер Богу свайго сэрца, за тое, што пайшлі упэўненным крокам за Езусам Хрыстом! Жадаем, каб Божая любоў заўсёды кіравала Вашым сэрцам, каб Найсвяцейшая Багародзіца трымала Вас пад сваёй апекай, каб Вы і надалей працягвалі натхняць вернікаў на Божы шлях веры, праўды і любові!

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней