Віншуем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з днём нараджэня
03.01.2024|Падзеі

Ваша Эксцэленцыя, шаноўны і дарагі арцыбіскуп Тадэвуш!

Сардэчна віншуем Вас з днём нараджэння. Так сімвалічна Ваш асабісты новы год супадае з агульным Новым годам і таму мы жадаем, каб кожны дзень у гэтым новым годзе быў асветлены і атулены Божаю ласкаю, любоўю і дапамогаю ў Вашым ахвярным служэнні. Зычым Вам моцнага здароўя, трываласці, шчодрых дароў Духа Святога, як найбольш Божага святла і радасці ў гэтым нашым нярадасным свеце. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваёю міласэрнаю і нястомнаю апекаю. Заўсёды памятаем Вас у малітве з удзячнасцю за Ваша творчае супрацоўніцтва і пастырскую падтрымку.

З вялікаю павагаю,
супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Наша вера», «Ave Maria» і выдавецтва «Про Хрысто».

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней