Шчыра віншуем!
14.09.2023|Падзеі
Фота Віталія Палінеўскага

Супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Ave Maria», «Наша вера» і выдавецтва «Про Хрысто» сардэчна віншуюць Яго Эксцэленцыю Юзафа Станеўскага з другою гадавінаю яго прызначэння арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

Ваша Эксцэленцыя, ужо два гады Вы аддана служыце Касцёлу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сёння, у свята Узвышэння Святога Крыжа, мы шчыра жадаем Вам духоўных і фізічных сілаў далей трымаць гэты нялёгкі крыж адказнасці, зычым таксама моцнага здароўя, трываласці і шчодрых дароў Духа Святога на далейшым шчаслівым і плённым шляху Вашага пастырскага служэння!

З пашанаю і малітваю,
супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Ave Maria», «Наша вера» і выдавецтва «Про Хрысто».

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней